Эквайрынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Эквайрынг (анг. acquiring — набыцьцё) — разьлік аплаты тавара або паслугі з выкарыстаньнем банкаўскай аплатнай карткі.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На травень 2012 году звыш 28 000 гандлёвых установаў Беларусі абслугоўвалі трымальнікаў аплатных картак, зь іх звыш 15 000 (55%) — на падставе заключаных зь «Беларусбанкам» дамоваў. Пагатоў з 2010 году «Беларусбанк» забясьпечваў разьлікі па картках і ў сеціўных крамах, зь якімі да траўня 2012 склаў звыш 60 дамоваў[1]. 29 верасьня 2014 г. Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову № 599, паводле якой раіла банкам устанавіць плату за эквайрынг у памеры прынамсі 0,8% ад сумы апэрацыі[2]. 30 кастрычніка 2014 г. Кіраўніцтва Нацбанку Беларусі сваёй Пастановай № 672 скасавала Пастанову № 599 ад 29 верасьня, паводле якой раней раіў банкам апусьціць расцэнкі на эквайрынг ніжэй за расцэнкі на касавае абслугоўваньне[3].

На 2017 год банкі Беларусі ажыцьцяўлялі разьлік па картках 5 аплатных сыстэмаў: «Амэрыкан Экспрэс» (Нью-Ёрк, ЗША), «БелКарт» (Менск, Беларусь), «Віза» (Фостэр-Сіці, штат Каліфорнія, ЗША), «МайстарКард» (Гарысан, штат Нью-Ёрк, ЗША), «ЮніёнПэй» («Іньлянь»; Шанхай, Кітай)[4]. Пастаўка гандлёвага тэрміналу для эквайрынгу банкам вымагала зьдзяйсьненьне цягам 2 месяцаў апэрацыяў аплаты на прынамсі 6000 рублёў (каля $3000), для мабільнага эквайрынгу — 300 рублёў (каля $150)[5].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Віталь Глінскі. Аплаці праз інтэрнэт — зірні па-іншаму на сьвет // Зьвязда : газэта. — 29 траўня 2012. — № 100 (27215). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Аб рэгуляваньні тарыфаў на эквайрынг і інкасацыю // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 1 кастрычніка 2014 г. Архіўная копія ад 1 кастрычніка 2014 г. Праверана 2 кастрычніка 2017 г.
  3. ^ Аляксей Арэшка. Нацбанк адмяніў сваю пастанову па тарыфах на эквайрынг і інкасацыю // БелаПАН, 31 кастрычніка 2014 г. Праверана 2 кастрычніка 2017 г.
  4. ^ Пералік плацежных сыстэмаў, у рамках якіх банкамі Рэспублікі Беларусь ажыцьцяўляюцца эмісія і/або эквайрынг банкаўскіх плацежных картак // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 2 кастрычніка 2017 г.
  5. ^ Эквайрынг арганізацыяў гандлю // ААТ «ААБ Беларусбанк», 2017 г. Праверана 2 кастрычніка 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]