Перайсьці да зьместу

Эймунд Хрынгсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эймунд Хрынгсан
Месца нараджэньня
Дата сьмерці не пазьней за 1028
Месца сьмерці
Занятак вайсковец

Эймунд Хрынгсан[1] (ісьл. Eymundr Hringsson; ? — да 1028) — нарвэскі конунг, галоўны герой сагі «Пасма пра Эймунда»[2]. Камандаваў наёмнай дружынай на службе князя Яраслава Мудрага, браў удзел у войнах 1015—1019 і 1020—1026 гадоў.

Сын нарвэскага конунга Хрынга, прапраўнук першага караля Нарвэгіі Гаральда I Горфагера.

Зьехаў у Ноўгарад, дзе служыў князю Яраславу і яго жонцы Інгегердзе. Дапамагаў Яраслава ў змаганьні з братамі за кіеўскі сталец (1015—1034 гады). Пазьней за свае заслугі атрымаў землі на Русі.

Памёр маладым ад хваробы, не пакінуў нашчадкаў.

  1. ^ Белы А. Сагі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 202.
  2. ^ Джаксон Т. Н. Эймунд Хрингссон // Древняя Русь в средневековом мире: Энциклопедия / Институт всеобщей истории РАН; Под ред. Е. А. Мельниковой, В. Я. Петрухин. — М., 2014. С. 472.