Перайсьці да зьместу

Эгіпецкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эґіпецкая мова
𓂋𓏺𓈖 𓆎𓅓𓏏𓊖
[[Файл:
Папірус Эбэрса з апісаньнем лячэньня астмы
|300пкс]]
Дата стварэньня IV тысячагодзьдзе да н. э.[1]
Ужываецца ў Старажытны Эгіпет, Царства Куш у Нубіі
Рэгіён Паўночная Афрыка
Народ(-ы) старажытныя эгіпцяне й нубійцы
Клясыфікацыя афразійскія мовы
Афіцыйны статус
Статус: мёртвая
Вымерла: XVIII ст.
Дыялекты верхні і ніжні, копцкая мова
Пісьмо эгіпецкія герогліфы, гератычнае, дэматычнае і копцкае
Коды мовы
ISO 639-3 egy

Эґі́пецкая мо́ва — мёртвая мова, якая была распаўсюджана ў Старажытным Эґіпце, складнік асобнае Афразійскае моўнае макрасям'і. У рамках якое, па меркаваньню некаторых навукоўцаў блізка да сэміцкіх моваў, але па іншаму меркаваньню блізка да чадзкіх моваў.

Самы раняшні вядомы сказ на эґіпецкае мове датаваны прыблізна 2690 рокам да. н. э., што робіць яе адное з самых старажытных пісьмовых моў разам з Шумэрскае. Апошняя фаза эґіпецкае мовы — копцкая мова, якая зьнікла да XVIII ст. і зараз выкарыстоўваецца, але толькі як мова багаслужэньня ў Копцкае Праваслаўнае Царкве, зь невялікімі спробамі адрадзіць як родную мову.

Навуковая дысцыпліна, якая вывучае эґіпецкую мову — лінгвістычная эґіпталёгія.

Выкарыстоўваць тэрмін «старажытнаэґіпецкая мова» ня правільна, бо не існуе сучаснае эґіпецкае мовы. Цяперашняе насельніцтва Эґіпту выкарыстоўвае дыялект арабскае мовы. Выкарыстаньне тэрміну "старажытнаэґіпецкая мова" мае месца быць толькі ў сэнсу мовы Старажытнага Царства.

Лінгвістычныя характарыстыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фанэтыка й фаналёгія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паколькі галосныя гукі не адбіваліся на лісьце, нашыя веды аб іх вельмі слабыя, акустычныя й артыкуляцыйныя характэрыстыкі зычных гукаў зроблены на аснове копцкіх дадзеных, а таксама параўнаньня эґіпецкае мовы зь іншымі мовамі.

Ў эґіпецкае мове было 23 зычных гука, кожны зь якіх абазначаўся спецыяльным, так званым «альфабэтным знакам». На працягу гісторыі разьвіцьця эґіпецкае мовы адбываоіся працэсы аглушэньня звонкіх, рэдукцыі канчатковых гартанных ды інш.

Ў эґіпецкае мове ёсьць наступныя часьціны мовы: назоўнік, займеньнік, прыметнік, лічэбнік, прыслоўе, дзеяслоў, прыназоўнік, часьціцы, выклічнік. Імёны малі мужчынскі й жаночы род, адзіны, дваісты й множны лік.

Асабістыя займеньнікі, у залежнасьці ад ўжываньня, прадстаўлены трыма разрадамі (суфіксальныя, залежныя й незалежныя). З указальных займеньнікаў пазьней адбыўся пэўны артыкль. Дзеяслоў мае спрагальныя й неспрагальныя формы (прычасьце, інфінітыў). Дзеясловы маглі быць пераходныя й непераходныя, сапраўднага і пакутнага залогу. Характэрнае асаблівасьцю зьяўляецца магчымасьць утварэньня пакутлівых дзеепрыметнікаў ад непераходных дзеясловаў. Пазьней вялікае значэньне набываюць формы апісальнага спражэньня, утвораныя з дапамогай дапаможных дзеясловаў. З ладаў можна вылучыць толькі загаданае. У раняшні пэрыяд у дзеяслова адсутнічала катэгорыя часу; дзеяслоўныя формы выказвалі аднаразовасьць — шматразовасьць, імгненнасьць — працягласьць, дзеяньне — стан. Пазьней за некаторымі формамі замацоўваецца тое ці іншае часовае значэньне.

Прыназоўнікі маглі быць простымі й складанымі, адукаванымі са спалучэньня простага прыназоўніка й іншымі часьцінамі мовы. Часьціцы маглі быць праклітычнымі і энклітычнымі. Яны надавалі розныя значэньня як дзеясловам, так і цэлым сказам.