Шэльфавы ледавік
Выгляд
Шэльфавы ледавік — ледавік, які плавае ці часткова абапіраецца на дно ў межах матэрыковай вобмелі (шэльфу). Сустракаюцца ў асноўным у Антарктыдзе.
Шэльфавыя ледавікі зьяўляюцца працягам наземных ледавікоў, зрэдку ўтвараюцца намнажэньнем сьнежнага покрыва на марскім лёдзе і злучэньнем сьнега зь лёдам айсбэргаў. Уяўляюць сабой пліты, якія патанчаюцца да краю і скончваюцца абрывам. Таўшчыня ад 30 да 1300 м. Жыўленьне ахоплівае звычайна верхнюю паверхню і прыбярэжную частку ніжняй паверхні. Хуткасьць руху шэльфавых ледавікоў вагаецца ад 300 да 1800 м у рок. У краявой зоне адбываецца раставаньне і адколваньне айсбэргаў. Найбуйнейшы ў сьвеце шэльфавы ледавік — ледавік Роса.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1)