Шчорсы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ліцьвін (гутаркі | унёсак) у 16:59, 9 красавіка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Шчорсы
Палац Храптовічаў. «Tygodnik Ilustrowany», 1878
Палац Храптовічаў. «Tygodnik Ilustrowany», 1878
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Шчорсаўскі
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва: 577 (2008)
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231428
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′ пн. ш. 26°11′ у. д. / 53.633° пн. ш. 26.183° у. д. / 53.633; 26.183Каардынаты: 53°38′ пн. ш. 26°11′ у. д. / 53.633° пн. ш. 26.183° у. д. / 53.633; 26.183
Шчорсы на мапе Беларусі
Шчорсы
Шчорсы
Шчорсы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Шчо́рсы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Нёман. Цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 577 чал. (2008). Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Наваградку.

Шчорсы — адна з колішніх рэзыдэнцыяў магнацкага роду Храптовічаў.

Этымалёгія назвы

На думку беларускага географа В. Жучкевіча тапонім «Шчорсы» ўтварыўся ад прозьвішча Шчорс[2].

Гісторыя

Паводле паданьня, у XIV ст. (магчыма, з 1386) у Шчорсах існавала праваслаўная царква, якая па складаньні Берасьцейскай уніі (1596) зрабілася грэка-каталіцкай. Старажынасьць бажніцы пацьвярджае царкоўны дакумэнт, датаваны 1627[3].

Палац з акварэлі XIX ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна увайшла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1758 старая драўляная царква згарэла, на яе месцы ў 1776 коштам канцлера вялікага Яўхіма Храптовіча ўзьвялі новую мураваную. У гэты ж час Я. Храптовіч збудаваў тут палацавы комплекс з паркам і сажалкамі. Пры палацы мелася багатая бібліятэка.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шчорсы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У пач. XIX ст. тут адкрылася грэка-каталіцкая парафіяльная школа. Па скаваньні уніі (1839) расейскія ўлады ліквідавалі гэтую адукацыйную ўстанову, новая школа зьявілася ў Шчорсах толькі каля 1866. У 2-й палове XIX ст. у вёсцы было 156 двароў, дзейнічалі шпіталь і школа.

У Першую сусьветную вайну палац Храптовічаў пацярпеў ад ваенных дзеяньняў, мясцовую бібліятэку вывезьлі і перадалі пазьней Кіеўскаму ўнівэрсытэту. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Шчорсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 Шчорсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету.

Насельніцтва

  • 2008 — 577 чал., 286 двароў.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Бібліятэка Храптовічаў (XVIII ст.)
  • Сядзіба Храптовічаў (XVIII—XIX стст., палац не захаваўся)
  • Фальварак Мураванка (2-я пал. XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Дзьмітрыя Салунскага (17701776, колішняя грэка-каталіцкая)

Страчаная спадчына

Шчорсаўскі палац Храптовічаў (17701776) пацярпеў у Першую і Другую сусьветныя войны, па чым яго зруйнавалі савецкія ўлады. Цяпер ад палаца засталіся толькі падмуркі.

Вядомыя асобы

У розны час у Шчорсах спыняліся Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Ян Чачот і іншыя.

Крыніцы

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 414.
  3. ^ Szczorsy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 860.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Шчорсысховішча мультымэдыйных матэрыялаў