Перайсьці да зьместу

Чэслаў Найдзюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Найдзюк.
Чэслаў Найдзюк
Дата нараджэньня 28 жніўня 1915(1915-08-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 сакавіка 1995(1995-03-28) (79 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Сябра ў Беларускі студэнцкі саюз

Чэ́слаў Найдзюк (28 жніўня 1915, в. Бойдаты Ваўкавыскага павету — 28 сакавіка 1995, Пасадэн, Каліфорнія, ЗША) — беларускі грамадзкі дзяяч.

Брат Язэпа Найдзюка.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (1927—1935). Скончыў юрыдычны факультэт Унівэрсытэту Стэфана Баторыя (1940), чалец Беларускага студэнцкага саюзу ў Вільні. Паводле палітычных перакананьняў быў хадэкам.

У час Другой сусьветнай вайны старшыня акруговага міравога суду ў Вялейцы.[1]

У 1949 годзе эміграваў у ЗША, арганізоўваў беларускае жыцьцё ў Каліфорніі, супрацоўнічаў з газэтай «Беларус».

Жанаты зь Юзэфай Брэчкай[2].

  1. ^ Язэп Малецкі Пад знакам Пагоні. Успаміны. — Таронта: "Пагоня", 1976. — С. 149, 151. — 712 с.
  2. ^ Згадкі // Беларускі Рэзыстанс 1 / 2005 г.