Перайсьці да зьместу

Чырвоны Маяк (Воўкавіцкі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чырвоны Маяк
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Воўкавіцкі
Насельніцтва: 154 (2004)
Тэлефонны код: +375 23(2)
Паштовы індэкс: 247023
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′59.2″ пн. ш. 30°52′3.4″ у. д. / 52.466444° пн. ш. 30.867611° у. д. / 52.466444; 30.867611Каардынаты: 52°27′59.2″ пн. ш. 30°52′3.4″ у. д. / 52.466444° пн. ш. 30.867611° у. д. / 52.466444; 30.867611
Чырвоны Маяк на мапе Беларусі
Чырвоны Маяк
Чырвоны Маяк
Чырвоны Маяк

Чырво́ны Мая́к[1]пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Рандоўка (прыток Узы). Чырвоны Маяк уваходзіць у склад Воўкавіцкага сельсавету. Насельніцтва 154 чал. (2004).

Знаходзіцца за 5 км на захад ад Гомелю, каля Гомельскай акруговай дарогі.

Заснаваны ў пачатку 1920-х рокаў перасяленцамі з суседніх вёсак на колішніх абшарніцкіх землях. У 1926 року ў Заліпскім сельсавеце.

У складзе калгасу з цэнтрам у вёсцы Воўкавічах.

  • 1926 — 7 двароў, 26 жыхароў.
  • 1940 — 20 двароў, 90 жыхароў.
  • 1959 — 115 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 — 74 двары, 154 жыхары.

У пасёлку 78 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы. Забудова двухбаковая. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)