ЦЭЦ-3 (Менск)
Каардынаты: 53°52′48″ пн. ш. 27°38′55″ у. д. / 53.88° пн. ш. 27.64861° у. д.
ЦЭЦ-3 — філія РУП «Менскэнэрга» — прадпрыемства энэргетыкі ў паўднёва-ўсходняй частцы Менску. Забясьпечваецца тэхнічнай вадой з Чыжоўскага вадасховішча.
Пабудаваная ў 1951 року ЦЭЦ з вызначанай магутнасьцю 25 МВт прызначалася для забесьпячэньня электраэнэргіяй, парай і цяплом Менскага трактарнага заводу.
У 1961 на ЦЭЦ-3 усталяваная 1-я ў СССР цеплафікацыйная турбіна вызначанай магутнасьцю 100 МВт.
Цяпер ЦЭЦ абслугоўвае буйны прамысловы вузел, утвораны трактарным, аўтамабільным, маторным, падшыпнікавым і іншымі заводамі, а таксама абслугоўвае да 25% жыльлёвага фонду гораду. Вызначаная магутнасьць дасягае 370 МВт.
Плянуецца рэканструкцыя з мэтаю павысіць ККД і давесьці вызначаную магутнасьць да 550 МВт.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Менск стары-новы (рас.)