Чорны Бор (мэтэарыт)
Выгляд
Чорны Бор (мэтэарыт) | |
Месца знаходкі альбо падзеньня: | Магілёўская вобласьць, Быхаўскі раён |
---|---|
Час выяўленьня | 5 чэрвеня 1965 год |
Маса, кг | каля 6 |
Месца захаваньня | Асноўная частка ў Камітэце па мэтэарытах АН Расеі, малы аскепак у Магілёўскім краязнаўчым музэі |
Чорны Бор — мэтэарыт агульнай вагай каля 6 000 грамаў, выпаў у выглядзе каменнага касьмічнага цела. Прыналежыць да тыпу каменных мэтэарытаў. Час падзеньня 5 чэрвеня 1965 году.
Гісторыя знаходкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апісаньне падзеньня мэтэарыта было зроблена відавочцам Паўлам Сямёнавым. Апісаньне зводзіцца да гэтага:
- Бакавым зрокам спадар Сямёнаў заўважыў, што нешта ляціць. Гэтае "нябеснае цела" пранеслася над галовам у мэтрах 50 ад назіральніка, ўрэзалася ў хвою, зьсекла галіну і звалілася на зямлю. Пазьней назіральнік выцягнуў мэтэарыт, які анічым не адрозьніваўся ад звычайнага каменя. Гэты кавалак важыў каля 4 кг.
- Другі кавалак заўважыла жонка сп. Сямёнава, якая пасула як нешта ўдарылася ў дуба й адскочыла ад яго на зямлю. Пазьней яна знайшла гэты кавалак, які важыў каля 2 кг.
Усе аскепкі мэтэарыта былі пакрытыя чорнай карой плаўленьня.
Аскепкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Невялікія аскепкі каменя агульнай вагай каля 400 гр спачатку патрапілі ў Магілёўскі краязнаўчы музэй, а потым іх перавезьлі ў Маскву ў склад мэтэаралягічнай калекцыі СССР. Там каменны мэтэарыт з-пад Быхава атрымаў назву Чорны Бор.
Сёньня аскепкі вагай 331 гр, 3,5 гр і 2 гр захоўваюцца ў Камітэце па мэтэарытах АН Расеі. Аскепак вагай 13,2 гр захоўваецца ў Магілёўскім краязнаўчым музэі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бардон Усевалад. Мінэралы. Горныя пароды. Мэтэарыты. У сьвеце беларускага каменя. — Мастацкая літаратура. — 2011