Стаўбцоўскі кратэр
Стаўбцоўскі кратэр | |
Месца знаходкі альбо падзеньня: | Менская вобласьць, Стаўбцоўскі раён |
---|---|
Час выяўленьня | у канцы 19 стагодзьдзя |
Маса, кг | пакуль не вядомая |
Месца захаваньня | да сёньняшняга часу вядуцца раскопкі й пошук самаго мэтэарыта |
Стаўбцоўскі кратэр — утварыўся ў выніку падзеньня мэтэарыта ў Стаўбцоўскім раёне ў канцы 19 стагодзьдзя. Да цяперашняга часу вядуцца раскопкі на месцы магчымага падзеньня.
Выяўленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2001 годзе мясцовы жыхар зьвярнуўся да Акадэміі Навук з наступным расказам:
У канцы 19 стагодзьдзя тутэйшых вёсак пачулі соцны грукат і пабачылі ў небе 2 сонцы, адно зь іх імкліва набліжалася да зямлі. Пасьля падзеньня нябеснага цела ў поле, ўсё наўкола затраслося. Людзі пабеглі да кратэра і пабачылі вялікі камень.
Спачатку камень хацелі выцягнуць з катлавіны, але ён быў занадта цяжкім, таму яміну вырашылі закапаць і ўзараць.
Гэтае ўсё пачуў Гендрык Талейка ад сваёй маткі, якой было ў тыя часы толькі 10 год.
Апісаньне кратэра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле сьведчаньнях экспедыцыі кратэр мае форму даўгакруга з дыямэтрам 110 мэтраў.