Ружаны (мэтэарыт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ружаны (мэтэарыт)
Месца знаходкі альбо падзеньня: Берасьцейская вобласьць, Пружанскі раён
Час выяўленьня 7 сьнежня 1894
Маса, кг 26
Колькасьць экзэмпляраў 1
Тып хандрыт
Месца захаваньня Ружанскі музэй

Каардынаты: 52°53′0″ пн. ш. 24°53′0″ у. д. / 52.88333° пн. ш. 24.88333° у. д. / 52.88333; 24.88333 Ружа́нскі мэтэары́т — мэтэарыт, які трапіў на тэрыторыю Беларусі. Адносіцца да аднаго з найбольш распаўсюджаных тыпаў — хандрытаў. Вага — 26 кг[1], памер — два футбольныя мячы[2].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэтэарыт быў бачны 7 сьнежня 1894 а 19:30 жыхарам некаторых губэрняў Царства Польскага, Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Упаў ля Ружанаў, за 23 вярсты ад Слоніму і 43 ад Дзярэчыну[3]. Ягоны пралёт апісвалі мясцовыя карэспандэнты «Gazety Warszawskiej», «Gazety Świątecznej», чытачы з-пад Любліну, Кельцаў, Ловічу, Ломжы, Налэнчаву, Уладавы, Панявежу, Вільні, Пружаны, Слоніму і Беластоку[4].

Падзеньне мэтэарыту апісваў польскі навуковец Ежы Пакрыўніцкі (польск. Jerzy Pokrzywnicki)[4]. Савецкі астраном Яўген Крынаў нават дасьледаваў нейкія ўзоры нібыта з рэштак мэтэарыту і высьветліў, што гэта псэўдамэтэарыт[5]. Амэрыканскі астраном Фрэдэрык Чарлз Леанард залічваў яго да польскіх мэтэарытаў[6].

Мэтэарыт быў выяўлены ў 2013 року ў агароджы ружанскае царквы сьвятых Пятра і Паўла. Імаверна, ён трапіў туды пасьля Другой сусьветнай вайны сярод іншых камянёў, зьвезеных з ваколіцаў. Падчас перакладаньня агароджы настаяцель храма зацікавіўся незвычайным камянём і зьвярнуўся да супрацоўнікаў музэю, якія пацьвердзілі, што гэта мэтэарыт[2].

Іншыя вэрсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобныя дасьледчыкі, абагульненыя назвай «Міжнародны рух „Касмапошук“ у Беларусі», ня лічаць знойдзены асобнік Ружанскім мэтэарытам, пакуль ягонае паходжаньне ня будзе спраўджанае Акадэміяй навук. Яны сьцьвярджаюць, што сьвятар і супрацоўнікі музэю ня могуць пэўна вызначыць характар знаходкі і ў доказ прыводзяць, у прыватнасьці, разыходжаньне названага імі тыпу мэтэарыту — хандрыту (каменнага мэтэарыту) — са складам, паводле якога мэтэарыт зьмяшчае шмат жалеза. Паводле гэтага апісаньня мэтэарыт меў быць аднесены да жалеза-каменных мэтэарытаў[3].

У 1935 року слонімскі краязнаўца Язэп Стаброўскі адшукаў пад Азярніцай Слонімскага павету фрагмэнты, якія назваў рэшткамі «мэтэарыту Ружаны»[7] і перадаў у Слонімскае аддзяленьне Польскага краязнаўчага таварыства. У 1955 савецкія навукоўцы зрабілі выснову, што гэта не мэтэарыт, а «кавалак асадкавай пароды»[3][8].

На пачатку 90-х рокаў XX стагодзьдзя пад Ружанамі «быў знойдены» яшчэ адзін мэтэарыт у выглядзе пласьцінаў блакітнага крохкага мэталу вагой 200—300 кг[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Zmicier. (2 студзеня 2014) Стоимость метеорита, который простой строитель передали в Ружанский дворец Сапегов, примерно 300 000 долларов(рас.) Достопримечательности. Партал места Пружаны. Праверана 3 студзеня 2014 г.
  2. ^ а б Ружанский метеорит пополнил экспозицию дворцового комплекса Сапегов(рас.) Культура. БелТА (23 сьнежня 2013). Праверана 3 студзеня 2014 г.
  3. ^ а б в г Илья Бутов. Ружанский метеорит: второй раз на одни и те же грабли(рас.) УфоКом. Международное движение «Космопоиск» в Беларуси. Праверана 3 студзеня 2014 г.
  4. ^ а б Pokrzywnicki Jerzy. O meteorycie Różana i zjawiskach towarzyszących jego przelotowi w atmosferze (Studium) // Acta Geophysica Polonica. — 1955. — Т. III. — № 2. — С. 62—77.
  5. ^ Кринов Е.Л. Основы метеоритики. — М.: Государственное изд-во технико-теоретической литературы, 1955.
  6. ^ Frederick Charles Leonard. A catalog of provisional coördinate numbers for the meteoritic falls of the world. — Albuquerque: University of New Mexico Press, 1946. — С. 24. — (University of New Mexico publications in meteoritics).
  7. ^ Ружанский метеорит(рас.) «Всё о Ружанах» Праверана 3 студзеня 2014 г.
  8. ^ Артем Кирьянов. Пришелец из космоса (рас.) // Рэспубліка. — 31 сьнежня 2013. — № 244 (5905).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]