Перайсьці да зьместу

Забродзьдзе (мэтэарыт)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Забродзьдзе (мэтэарыт)
Месца знаходкі альбо падзеньня: Стаўпецкі раён Менская вобласьць
Час выяўленьня 1893 год
Маса, кг 3,155
Месца захаваньня Асноўная частка ў Камітэце па мэтэарытах АН Расеі, малы аскепак у Магілёўскім краязнаўчым музэі

«Забродзьдзе» — каменны мэтэарыт, які ўпаў у 1893 годзе каля вёскі Заброддзе, цяпер Стаўпецкі раён Менская вобласьць. Вага — 3,155 кг. Асноўная частка зьбераглася ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту, у Беларускай калекцыі маецца яго муляж.