Чалавек з жалеза
«Чалаве́к з жале́за» (па-польску: Człowiek z żelaza) — польскі драматычны фільм 1981 году рэжысэра Анджэя Вайды. Фільм зьяўляецца працягам «Чалавека з мармуру». Створаны ў пэрыяд паслабленьня цэнзуры паміж 1980 годам і абвяшчэньнем ваеннага становішча ў сьнежні 1981 году. Распавядае пра рух «Салідарнасьць». У эпізадычных ролях занятыя, між іншымі, Ганна Валентыновіч і Лех Валэнса. У фільме выкарыстоўваюцца фрагмэнты хранікальных здымкаў страйку на Гданьскай вэрфі. Фільм здабыў Залатую пальму на кінафэстывалі ў Канах у 1981 годзе і быў намінаваны на Оскара.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падзеі адбываюцца ў 1980 годзе ў Польшчы. Радыёжурналіст Вінкель (Марыян Апаня) атрымлівае заданьне зрабіць кампрамэтуючы рэпартаж пра лідэра страйкавага камітэту гданьскай вэрфі Мацека Томчыка (Ежы Радзівіловіч). Бацька Мацькі быў забіты падчас выступаў працоўных у сьнежні 1970 году. Падчас падрыхтоўкі рэпартажу Вінкель сустракаецца з рознымі людзьмі, якія добра ведаюць Томчыка, сярод якіх яго жонка (Крысьціна Янда), арыштаваная ўладамі. Падчас працы ляяльнасьць журналіста да рэжыму падвяргаецца выпрабаваньню.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьмешчаная ў фільме сцэна з пошукам магілы Мацеюша Біркута, паходзіць са створанага ў 1976 годзе фільму «Чалавек з мармуру», але тады ўлады не дазволілі зьмясьціць яе ў фільме[6].
Крыніца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0082222/
- 1 2 3 http://stopklatka.pl/film/czlowiek-z-zelaza
- 1 2 3 4 5 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=3244.html
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 http://www.imdb.com/title/tt0082222/fullcredits
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ↑ Andrzej Zawistowski: Jak rzeźbiono Człowieka z marmuru?. "Biuletyn IPN" nr 3/2010, s. 63–68.