Перайсьці да зьместу

Легенда аб Нараяме

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Легенда аб Нараяме
па-японску: 楢山節考
Жанр артхаўс[d][1][2][3], камэдыйная драма[d], экранізацыя літаратурнага твору[d] і драматычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Мантаж Hajime Okayasu[d]
Вытворчасьць Toei Company[d]
Распаўсюд Toei Company[d] і Netflix
Дата выхаду 1983, 11 ліпеня 2018, 15 траўня 1983 і 29 красавіка 1983[7]
Працягласьць 130 хвіліна
Краіна
Мова японская мова
Папярэдні «Чаму не»(en) (1981)
Наступны «Зэгэн»(en) (1987)
Старонка на IMDb

«Леге́нда аб Нарая́ме» — японскі фільм 1983 году паводле аднайменнага раману Сіціры Фукадзавы 1956 году аб падрыхтоўцы складанай сям’і да сыходу бабулі на гару паміраць паводле звычаю. Другі фільм паводле раману пасьля аднайменнага чорна-белага фільму 1958 году. У 1983 годзе фільм атрымаў «Залатую пальмавую галіну» 36-га міжнароднага Канскага кінафэстывалю (Францыя). У 1984 годзе фільм атрымаў 3 прэміі Японскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшых актора, гук і фільм. У 1988 годзе фільм упершыню паказалі ў кінатэатрах СССР у шырокім пракаце, у тым ліку ў Беларусі. У Менску квіткі на тыдзень паказу раскупілі ў першы дзень[8].

Зімовым днём у вёсцы старэйшы ўнук Кэсакіці пытае ў бабулі Орыны аб узросьце. Тая адказвае, што ёй 69 гадоў і што мае 28 зубоў. Ягоны аўдавелы бацька Тацухэй будзіць малодшага брата Рысуке. Наступным ранкам Рысуке знаходзіць цела нованароджанага на сваім полі. Сусед прызнае, што выкінуў нованароджанага, як калісьці кінулі яго самога і Рысуке.

Да Орыны завітвае гандляр сольлю Сіоя, які распытвае аб унучцы. Орына кажа, што яе маці памерла, калі ўпала са скалы. У выніку старэйшы сын Тацухэй стаў удаўцом. Ёнахашы з суседняй вёскі праз гандляра прапануе ажаніць яе аўдавелага сына на Тамаяне, якая згубіла мужа 2 дні таму і прыйдзе праз 100 дзён. Ёй 37 гадоў, што робіць яе на 8 гадоў маладзей за яе старэйшага сына Тацухэя. Орына пагаджаецца і паведамляе аб будучай жонцы Тацухэю.

Орына паведамляе Тацухэю, што гандляр сольлю бачыў яго на заходняй гары, калі той паляваў на труса. Яго бацька Іхэя сышоў туды 30 гадоў таму. Тацухэй распытвае Орыну аб прычыне сыходу бацькі. Тая кажа, што Тацухэю тады было 15 гадоў, а Рысуке — 5. У той год Орына прадала нованароджаную дачку гандляру сольлю ў сувязі зь бедным ураджаем. Маці Іхэі (бацькі Тацухэя) было тады 69 гадоў. Іхэя ўцёк, бо адмовіўся паводле звычаю аднесьці сваю маці на гару паміраць, што лічылася саромным. Тацухэй абяцае Орыне аднесьці яе на гару, што тая ўхваляе.

Старэйшы ўнук Кэсакіці заляцаецца да суседзкай дзяўчыны Мацуяны ў лесе, дзе яны сукупляюцца. За вячэрай яго малодшы брат Томэкіці выдае, што Кэсакіці жэніцца на Мацуяне з рода Амеі. Наступным ранкам Орына сустракае Тамаяну з суседняй вёскі. Яе брат меў яе прывесьці, але напіўся на сьвяце. Орына частуе Тамаяну злоўленай рыбай. Затым Орына наўмысна ламае сабе 2 пярэдніх зуба і паказвае нявестцы і аднавяскоўцам іх адсутнасьць.

У ложку з Тамаянай Тацухэй заўважае сыход зьмяі з хаты. Наступным ранкам Мацуяна паведамляе Кэсакіці аб цяжарнасьці. Тады Кэсакіці прыводзіць яе ў дом сваёй сям’і. Уночы Мацуяна выносіць з дома ежу сваім бацькам. У пакараньне Тацухэй б’е яе. Сусед ловіць Амея за крадзяжом бабоў. На сходзе вяскоўцы дзеляць яго запас ежы. У наступную ноч Орына дае Мацуяне ежы, каб тая перадала сям’і яе бацькі Амея. Затым аднавяскоўцы ўрываюцца ў дом, дзе зьвязваюць усю сям’ю Амея. Затым яны кідаюць усіх сямейнікаў у глыбокую яму, дзе закопваюць жыўцом.

У апошні дзень перад сыходам Орына паказвае Тамаяне месца пад скалой для лову рыбы. Увечары старэйшыны вёскі расказваюць Тацухэю дарогу да гары, дзе ён мае пакінуць сваю маці. Тым часам Рысуке праводзіць ноч з аўдавелай суседкай, зь якой Орына дамовілася аб начной сустрэчы са сваім малодшым сынам. Зранку Тацухэй нясе маці на гару. Тацухэй пакідае яе ў даліне з мноствам чалавечых костак і крумкачоў. Па дарозе назад ён бачыць суседа, які скідае 70-гадовага бацьку са скалы. Па вяртаньні дадому Тацухэй бачыць, што сын Кэсакіці прывёў новую дзяўчыну.

  • Тацухэй — Кен Агата
  • Орына, маці Тацухэя — Суміка Сакамота
  • Рысуке, малодшы брат Тацухэя — Томпэй Хідары
  • Тамаяна, жонка Тацухэя — Акі Такэдзё
  • Кэсакіці, старэйшы сын Тацухэя — Сэйдзі Курасакі
  • Томэкіці, малодшы сын Тацухэя — Каору Сімаморы
  • Кацудзо — Сёіці Одзава
  • Дзінсаку — Фідзіо Токіта
  • Оэй, маладая ўдава — Міцука Байсё
  • Оканэ, старая ўдава — Нідзіка Кіёкава
  • Араясікі — Кэсі Такамінэ
  • Тэруяна — Тайдзі Тонаяма
  • Сіоя, гандляр сольлю — Норыхэй Мікі
  • Матаян, стары сусед — Рутаро Тацумі