Узьвіжанская царква (Тарнопаль)
царква | |
Узьвіжанская царква
| |
Краіна | Украіна |
Месцазнаходжаньне | Тарнопаль |
Каардынаты | 49°55′10″ пн. ш. 25°58′30″ у. д. / 49.91944° пн. ш. 25.975° у. д.Каардынаты: 49°55′10″ пн. ш. 25°58′30″ у. д. / 49.91944° пн. ш. 25.975° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Ордэнская прыналежнасьць | ПЦУ |
Архітэктурны стыль | грэка-раманскі, рэнэсанс |
Дата заснаваньня | XVI стагодзьдзе |
Статус | помнік архітэктуры нацыянальнага значэньня Ўкраіны[d] |
Узьвіжанская царква | |
Узьвіжанская царква на Вікісховішчы |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (па-ўкраінску: Церква Воздвиження Чесного Хреста), або Ўзьвіжанская царква (па-ўкраінску: Воздвиженська церква), таксама Надстаўная царква (па-ўкраінску: Надставна церква) — найстаражытны храм Тарнопалю, Украіна, пабудаваны напрыканцы XVI стагодзьдзя. Помнік архітэктуры нацыянальнаг значэньня.
Помнік адрозьніваецца ад іншых культавых абрончых збудаваньняў Падольля наяўнасьцю паўкруглай апсыды, што паходзіць яшчэ з старарускіх традыцыяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узьвіжанская (Надстаўная) царква існавала напачатку XV стагодзьдзя, магчыма — у XIV стагодзьдзі[1].
Упершыню ўзгадваецца ў грамаце князя Канстантына Астроскага ў 1570 годзе. Падчас турэцка-татарскіх нападаў мела важную абарончую функцыю. У 1627 годзе да заходняга фасаду была прыбудавана трох’ярусная абарончая вежа-званіца.
Падчас Другой сусьветнай вайны была істотна пашкоджана. Рэстаўравалася ў 1954 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Blazejowskyj D. Historical Šematism of the Archeparchy of L'viv (1832—1944)… — P. I. — P. 759.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Blazejowskyj D. Historical Šematism of the Archeparchy of L'viv (1832—1944). — Kyiv : Publishing house «KM Akademia», 2004. — P. I. — 1103 p. — P. 759—760. — ISBN 966-518-225-0. (анг.)
- Памятники градостроительства и архитектуры Украинской ССР. В 4-х томах (за ред. Жарікова Н. Л.). — К. : Будівельник, 1983—1986. (рас.)