Ян Амар Тарноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ян Амар Тарноўскі гербу Ляліва (1488 — 16 траўня 1561 у Вевёрцы) — польскі шляхціч, рыцар, вайсковы начальнік, вайсковы тэарэтык і дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага. З 1522 кашталян войніцкі, староста сандамерскі, лубачоўскі, стрыйскі, хмельніцкі ў пэрыяды 1527—1533, 1539—1546, 1547—1551, 1554—1555 i 1557—1559[1]; з 1527 вялікі каронны гетман і ваявода рускі. Заснаваў месца Тарнопаль, дзе заклаў тарнопальскі замак і тарнопальскае возера.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Тарноўскі нарадзіўся ў 1488 годзе, сын Яна Амара Тарноўскага Малодшага, кашталяна кракаўскага, і яго другой жонкі Барбары з Рожнава, унучкі рыцара Завіша Чорнага. Род Тарноўскіх быў знатным і быў вядомы зь сярэдзіны XIV стагодзьдзя. У Тарноўскага было пяць зводных братоў і сясьцёр ад першага шлюбу бацькі: Ян Амар Тарноўскі, Ян Аляксандар, Катажына, Сафія і Эльжбэта. У яго таксама было пяць адзінакроўных сясьцёр ад першага шлюбу яго маці. Раньнія гады жыцьця прайшлі ў Ражнова. Ян Тарноўскі першапачаткова выхоўваўся, каб стаць сьвятаром; але пасьля сьмерці бацькі ў 1500 годзе, яго настаўнік Мацей Джавецкі пераканаў маці Яна Барбару адмовіцца ад гэтага пляну. У 1501 годзе Тарноўскі быў адпраўлены да двара караля; але 17 чэрвеня 1501 году кароль Ян I Ольбрахт памірае, і Ян Тарноўскі вярнуўся ў Ражнова, у маёнтак маці.

Бюст Тарноўскага на Красінскім палацы ў Варшаве

Падчас літоўска-маскоўскай вайны 1507—1508 гадоў у якасьці ротмістара камандаваў харугвай наймітаў[2]. Прыняў удзел у выправе ў Малдову ў 1512 годзе, дзе камандаваў уласнай харугвай. Падчас літоўска-маскоўскай вайны 1512—1522 гг. на чале добраахвотніцкага атраду ўдзельнічаў у бітве пад Воршай. У сувязі са сьмерцю свайго старэйшага брата ад 1514 займаўся пытаньнямі спадчыны і кіраваньня сямейнай маёмасьцю. У 1515 годзе прыняў удзел у Ягелонскім кангрэсе з Габсбургамі ў Вене, але толькі ў якасьці прыдворнага. У 1517 годзе карлеўскі двор адхіліў Яна Тарноўскага ад ўдзелу ў вайне з Масквою. У тым жа годзе памерла яго маці.

Падарожжа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьдзейсьніў паломніцтва ў Сьвятую Зямлю, і ў 1518 годзе стаў кавалерам ордэна Сьвятога Гроба Гасподняга ў Ерусаліме. Пасьля падарожнічаў па ўсёй Эўропе, і быў прысьвечаны ў рыцары каралём Мануэлам I Партугальскім за яго паслугі супраць маўраў у Афрыцы.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 1511 году Тарноўскі ажаніўся з Барбарай Тэнчынскай, дачкой Мікалая Тэнчынскага, ваяводы рускага. Яна была пляменьніцай мужа яго маці. Пасьля сьмерці Тэнчынскай, Тарноўскі ажаніўся з Сафіяй Шыдлавецкай у 1530 годзе, зь якой меў чатырох дзяцей, сярод іх Ян Аляксандар Тарноўскі, Ян Амар Тарноўскі, Сафія Тарноўская (жонка Канстантына Астроскага) і Ян Кшыштаф Тарноўскі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Zdzisław Spieralski, Jan Tarnowski 1488—1561, Warszawa 1977, s. 401.
  2. ^ Spieralski, op. cit., s. 47-60.