Цюбяцейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Казахская цюбяцейка
Кіргіскі мужчынскі галаўны ўбор убор «тебетей»
Кіргіская ваўняная шапачка «топу»
Таджыкская і ўзбэцкая «топпи»

Цюбяце́йка (па-башкірску: түбәтәй, па-казаску: төбетей, тақия, па-кыргыску: тебетей, па-чачэнску: пяс, па-татарску: түбәтәй, па-туркмэнску: tahýa, па-азэрбайджанску: araxçın/арахчын) — мужчынскі або жаночы галаўны ўбор цюрскіх народаў; у расейскай мове слова «тюбетейка» прыйшло ад татарскага/башкірскага слова «түбәтәй», які азначае ў татараў і башкіраў круглую шапачку.

Існуюць цюбецейкі як цыліндра-канічнага крою, так і чатырёхклінныя. Традыцыйна цюбецейкі насілі як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасьці ў Цэнтральнай Азіі (тэрыторыя сучасных Казахстану, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану), Крыму, у расейскім Паволжы і Перадуральлі (Башкартастан і Татарстан). У Кіргізіі пад словам тебетей разумеюць аточаню прыгожым мехам зімовую мужчынскую шапку, а лёгкія бясполыя шапачкі называюць топу (па-кыргыску: топу, па-ўзбэцку: do'ppi/дўппи, па-ўйгурску: доппа/دوپپا, па-таджыцку: тўппӣ (паўноч.дяял.), тоққӣ (паўдн.дыял.)).

Вялікай папулярнасьцю цюбяцейка карысталася напрыканцы 1940-х і 1950-я гады ў СССР, тады яе насілі многія (асабліва дзеці), незалежна ад нацыянальнай прыналежнасьці, вярнуўшыся з эвакуацыі зь сярэднеазіяцкіх рэспублік.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Цюбяцейкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў