Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Полацак)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Пятніцкая царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Полацак |
| Каардынаты | 55°28′31,78″ пн. ш. 28°47′02,89″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Эпархія | Полацкая япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | Полацкая школа дойлідзтва[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзілася на Задзьвіньні, у прадмесьці Бельчыцы, пры ўтоку ракі Бяльчанкі ў Дзьвіну. Твор архітэктуры Полацкай школы. У 1920—1950-я[1] гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік (захаваліся падмуркі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Царква ўваходзіла ў склад комплексу Бельчыцкага манастыра Сьвятых Барыса і Глеба.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Будаваньне царквы вялося ў XII ст., відаць, паводле праекту дойліда Яана[2], аўтара царквы Сьвятога Спаса.
Па Першай сусьветнай вайне на манастырскім двары разьмяшчаліся вайсковыя склады. У гэты час царкву пачалі разьбіраць на цэглу. У 1928 годзе вывучэньне помніка праводзіў Іван Хозераў, які замаляваў фрагмэнты фрэскавага росьпісу.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік Полацкай школы дойлідзтва. Гэта быў бесслуповы 1-нэфавы аб’ём невялікіх памераў (каля 5,1 × 8 мэтраў) з прастакутнай у пляне апсыдай. З захаду да яго далучаўся прытвор. Пад усім будынкам, апроч алтарнай часткі, разьмяшчалася крыпта, якая імаверна, была пахавальняй князя Барыса Ўсяславіча. Сыстэма кладкі сьценаў з чырвонай плінфы на ружовай рашчыне цамянкі засноўвалася на чаргаваньні ўтопленых і выступаючых радоў, што было традыцыйным для сакральных будынкаў Полацкага княства таго часу. Пры невялікіх памерах царква мела манумэнтальны выгляд, які надавалі ніжэйшыя за асноўны аб’ём, апсыда і прытвор, роўныя вонкавыя лапаткі, вэртыкалі аконных праёмаў, разьмешчаных у два ярусы.
Унутраная прастора перакрывалася корабавымі скляпеньнямі. Паводле адной вэрсіі, купала не было, паводле іншай — яго над царквой узвышаўся купал на барабане.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- І. Трутнеў, 1866 г.
- 1866 г.
- 1890 г.
- 1907 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1889—1891 гг.
- 1900 г.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1925 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Мн.: БелЭн, 2002. — 912 с.: іл. ISBN 985-11-0233-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000639 |