Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Полацак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Пятніцкая царква
Пятніцкая царква
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д. / 55.4754944; 28.7841361Каардынаты: 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. / 55.4754944° пн. ш. 28.7841361° у. д. / 55.4754944; 28.7841361
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Полацкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль Полацкая школа дойлідзтва[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XII ст. у Полацку. Знаходзілася на Задзьвіньні, у прадмесьці Бельчыцы, пры ўтоку ракі Бяльчанкі ў Дзьвіну. Твор архітэктуры Полацкай школы. У 1920—1950-я[1] гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік (захаваліся падмуркі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Царква ўваходзіла ў склад комплексу Бельчыцкага манастыра Сьвятых Барыса і Глеба.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян царквы

Будаваньне царквы вялося ў XII ст., відаць, паводле праекту дойліда Яана[2], аўтара царквы Сьвятога Спаса.

Па Першай сусьветнай вайне на манастырскім двары разьмяшчаліся вайсковыя склады. У гэты час царкву пачалі разьбіраць на цэглу. У 1928 годзе вывучэньне помніка праводзіў І. Хозераў, які замаляваў фрагмэнты фрэскавага росьпісу.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік Полацкай школы дойлідзтва. Гэта быў бесслуповы 1-нэфавы аб’ём невялікіх памераў (каля 5,1 × 8 мэтраў) з прастакутнай у пляне апсыдай. З захаду да яго далучаўся прытвор. Пад усім будынкам, апроч алтарнай часткі, разьмяшчалася крыпта, якая імаверна, была пахавальняй князя Барыса Ўсяславіча. Сыстэма кладкі сьценаў з чырвонай плінфы на ружовай рашчыне цамянкі засноўвалася на чаргаваньні ўтопленых і выступаючых радоў, што было традыцыйным для сакральных будынкаў Полацкага княства таго часу. Пры невялікіх памерах царква мела манумэнтальны выгляд, які надавалі ніжэйшыя за асноўны аб’ём, апсыда і прытвор, роўныя вонкавыя лапаткі, вэртыкалі аконных праёмаў, разьмешчаных у два ярусы.

Унутраная прастора перакрывалася корабавымі скляпеньнямі. Паводле адной вэрсіі, купал адсутнічаў, паводле іншай — яго над царквой узвышаўся купал на барабане.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Трусаў А. Бельчыцкі манастыр // Беларускі гістарычны часопіс. № 1, 1993. С. 43.
  2. ^ Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Мн.: БелЭн, 2002. С. 72.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Мн.: БелЭн, 2002. — 912 с.: іл. ISBN 985-11-0233-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000639