Царква Сьвятога Яна Багаслова (Слуцак)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Яна Багаслова
| |
Царква Сьвятога Яна Багаслова, 1915 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°01′00″ пн. ш. 27°32′39″ у. д. / 53.016667° пн. ш. 27.54417° у. д.Каардынаты: 53°01′00″ пн. ш. 27°32′39″ у. д. / 53.016667° пн. ш. 27.54417° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Першае згадваньне | XVII стагодзьдзе |
Царква Сьвятога Яна Багаслова |
Царква надбрамная Сьвятога Яна Багаслова — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Слуцку. Знаходзілася на Трайчанах, пры ўваходзе ў Траецкі манастыр з боку Віленскай вуліцы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. У 1930-я гады савецкія ўлады зьнішчылі царкву-браму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву-браму Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Слуцкім Траецкім манастыры збудавалі ў 1870 годзе. Гэтую царкву прыпісалі да духоўнай вучэльні, якое знаходзілася побач з манастыром.
У 1930-я гады царкву зачынілі і неўзабаве зьнішчылі савецкія ўлады. Пазьней тут збудавалі корпус Дома афіцэраў[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў прастакутны ў пляне аб’ём з аркавымі аконнымі праёмамі і схільным дахам, завершаны сьветлавым чацьвярыком з зрэзанымі вугламі, які накрываўся гранёным шатром зь невялікім купалам-цыбулінай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 13.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
- Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 13.