Царква Раства Багародзіцы (Гомель)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Царква Раства Багародзіцы, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°26′48.93″ пн. ш. 30°59′52.61″ у. д. / 52.446925° пн. ш. 30.9979472° у. д.Каардынаты: 52°26′48.93″ пн. ш. 30°59′52.61″ у. д. / 52.446925° пн. ш. 30.9979472° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | 1990 |
Сайт | katolik.life |
Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры канца XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзіцца пасярод колішніх Новікаўскіх могілак (сучасны Студэнцкі сквэр), на гістарычнай Прабойнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры мадэрну. За савецкім часам царкву зачынілі і часткова зруйнавалі.
З 2000 году ў рэканструяваным будынку царквы дзее касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную могілкавую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гомлі збудавалі ў 1896 годзе. Новікаўскія могілкі лічыліся праваслаўнымі, але тут хавалі таксама каталікоў. Таксама на могілках побач з царквой стаяла каталіцкая капліца.
За савецкім часам царкву зачынілі, а па 1937 годзе разабралі яе вежы. У Другую сусьветную вайну ў царкве праходзілі каталіцкія набажэнствы. Па вайне савецкія ўлады выкарыстоўвалі будынак царквы як пункт кінапракату, потым ў ім разьмяшчаліся мастацкія майстэрні.
20 лютага 1990 году мескія ўлады Гомля перадалі будынак царквы каталікам, тут пачала дзеяць капліца. Увосень 1991 году праводзіўся рамонт будынка, а ў 1994 годзе пачалася яго рэканструкцыя (будынак царквы стаў трансэптам касьцёла). 9 сьнежня 2000 году касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі асьвяціў кардынал Казімер Сьвёнтак.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры мадэрну. Па рэканструкцыі мае разьвітую дынамічна-асымэтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, у аснове якой працяглы нэф пад 2-схільным дахам, які пераходзіць у шатровы над 3-граннай апсыдай. Да фасада далучаецца 5-ярусная 4-гранная шатровая вежа-званіца. Другая 2-ярусная 4-гранная шатровая вежа ўзвышаецца над кутом злучэньня працяглага крыла трансэпта і апсыды[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1911 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Усярэдзіне
-
Былыя могілкі
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 118
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 98.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.