Царква Прачыстай Багародзіцы (Казлоўшчына)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Казлоўшчына |
Каардынаты | 53°19′10.6″ пн. ш. 25°17′28.68″ у. д. / 53.319611° пн. ш. 25.2913° у. д.Каардынаты: 53°19′10.6″ пн. ш. 25°17′28.68″ у. д. / 53.319611° пн. ш. 25.2913° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Царква Прачыстай Багародзіцы |
Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры першай паловы XX стагодзьдзя ў Казлоўшчыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка[b]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Новую драўляную царкву ў Казлоўшчыне збудавалі ў 1928 годзе на месцы старой царквы, пастаўленай у 1773 годзе.
У 2000-я гады будынак царквы абклалі цэглай.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з зрубаў асноўнага аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам, бабінца з 2-яруснай 4-граннай званіцай над ім і прастакутнай у пляне апсыды з прытворамі рызьніцаў з бакоў. Званіца завяршаецца гранёным купалам, апсыда — 8-гранным барабанам з купалам меншага памеру. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі з вэртыкальнымі брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках. Уваход вылучаецца слуповым аркавым ганкам пад 2-схільным пакрыцьцём[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 21А
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.