Царква Сьвятога Спаса (Новая Папіна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Спаская царква да надбудовы купалоў-цыбулінаў
Спаская царква да надбудовы купалоў-цыбулінаў
Краіна Беларусь
Вёска Новая Папіна
Каардынаты 52°07′38″ пн. ш. 25°07′30″ у. д. / 52.12722° пн. ш. 25.125° у. д. / 52.12722; 25.125Каардынаты: 52°07′38″ пн. ш. 25°07′30″ у. д. / 52.12722° пн. ш. 25.125° у. д. / 52.12722; 25.125
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Дата заснаваньня 1810
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Новай Папіне. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царкву ў Новай Папіне збудавалі ў 1810 годзе з дрэва на месцы царквы 1723 году. Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

У 2010-я гады ў выніку рэканструкцыі замест купалоў-баняў над званіцай і асноўным аб’ёмам паставілі маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны. Яшчэ адзін купал-цыбуліну паставілі на апсыдай царквы. Апроч таго, дах царквы накрылі мэталёвай дахоўкай неўласьцівага помніку блакітнага колеру.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта працяглы прастакутны ў пляне зруб, накрытым вальмавым дахам, завершаным у цэнтры купалам-баняй. З усходу далучаецца 5-гранная апсыда з бакавой рызьніцай, з захаду — прастакутны прытвор, над якім у другой палове XX ст. узьвялі 2-ярусную 4-гранную шатровую званіцу з купалам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках, апярэзваюцца цокальным пасам з вэртыкальнай шалёўкай.

Унутраная простора перакрываецца роўнай стольлю па бэльках, апсыда вылучаецца драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гады[1].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000209

Царква Сьвятога Спаса (Новая Папіна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў