Перайсьці да зьместу

Царква Нараджэньня Хрыстова (Слуцак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Нараджэньня Хрыстова
Царква Нараджэньня Хрыстова
Царква Нараджэньня Хрыстова
Краіна Беларусь
Места Слуцак
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Слуцкая япархія[d] 
Першае згадваньне XVI стагодзьдзе
Царква Нараджэньня Хрыстова на Вікісховішчы

Царква Нараджэньня Хрыстова — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў Старым Месьце, на Востраўскай вуліцы[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню драўляная царква Нараджэньня Хрыстова ў Слуцку ўпамінаецца ў XVI ст. Да другой паловы XVIII ст. яе будынак, відаць, струхнеў і ў 1762 годзе на тым жа месцы збудавалі новую драўляную царкву[1]..

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1842 годзе яе прыпісалі да Уваскрасенскай царквы. У 1870 годзе сьцены царквы аздобілі росьпісамі.

За часамі беларусізацыі ў 1926 годзе царкву афіцыйна ўзялі пад аховы дзяржавы як помнік архітэктуры. У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1941 годзе будынак царквы згарэў.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Галоўны аб’ём — чацьвярык, завершаны васьмярыком нязначнай вышыні, які накрываўся вялікім купалападобным шатром з маленькім купалам-баняй на глухім барабане. З бакоў і ад галоўнага фасаду ён атачаўся галерэяй, якая мела ўдвая меншую вышыню. Галоўны і два бакавыя ўваходы вылучаліся ганкамі пад 2-схільнымі дахамі на слупах. Алтарная частка, да якой далучаліся рызьніца і панамарня, мела выгляд невялікага стромкага 2-яруснага чацьвярыка пад 2-схільным дахам. Ашаляваныя сьцены праразаліся вузкімі лучковымі вокнамі ў разьбяных ліштвах.

Інтэр’ер і іканастас багата аздабляліся разьбою, а сьцены — манумэнтальным росьпісам.

З правага боку ад уваходу на царкоўны пляц стаяла драўляная званіца, налева ад царквы — жылы царкоўны дом[2].

  1. ^ Цяпер каля гэтага месца знаходзіцца Моладзевы цэнтар
  1. ^ Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 4.
  2. ^ Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 5.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
  • Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 4—5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]