Царква Ўшэсьця Гасподняга (Капыль)
Помнік гісторыі | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга
| |
Царква Ўшэсьця Гасподняга да надбудовы пазалочанага купала-цыбуліны
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Капыль |
Каардынаты | 53°09′12.25″ пн. ш. 27°05′27.57″ у. д. / 53.1534028° пн. ш. 27.0909917° у. д.Каардынаты: 53°09′12.25″ пн. ш. 27°05′27.57″ у. д. / 53.1534028° пн. ш. 27.0909917° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Капылі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Капылі збудавалі ў 1866 годзе.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой выкарыстоўвалі пад музэй. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычны крыжовы аб’ём, сярод аднолькавых крылаў якога вылучаецца 3-гранная апсыда. У сылюэце дамінуе цэнтральны 8-гранны аб’ём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты дэкору: кутнія лапаткі, парталы 3 лучковых уваходаў, ліштвы аркавых аконных праёмаў. Над парталам галоўнага ўвахода стральчатая гатычная арка.
Ва ўнутранай прасторы ў цэнтральную залу шырокімі аркавымі прасьветамі адкрываюцца прытвор, бакавыя прыдзелы і акруглая, перакрытая конхай апсыда[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1913 г.
-
1920 г.
-
1930 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку званіцы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Зьмітра Жылуновіча, 2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.