Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Гольні)
Славутасьць | |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжаньне | Гольні Бераставіцкі раён Гарадзенская вобласьць |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гарадзенская япархія (Бераставіцкае дабрачынне) |
Архітэктурны стыль | Эклектыка |
Дата заснаваньня | 1868 |
Будаўніцтва | ???—1868 гады |
Прыбудоўкі | 1903 |
Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы, Сьвята-Ўсьпенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гольні Бераставіцкага раёна Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пабудавана ў 1868 годзе (дата на падмурку) з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храму[1]. Абкружана бутавай агароджай. З боку апсыды храма асобна стаяла каркасная шатровая званіца.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-расейскага стылю. Мае нетыповую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю: у аснове цэнтральны кубападобны аб’ём, шатровы дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным сьветлавым барабане. Да сьценаў цэнтральнага аб’ёму далучаны больш нізкія аднолькавай вышыні пабудовы: з заходу кубападобны прытвор пад двухсхільным дахам, з усходу, поўначы і поўдня — паўкруглыя апсыды. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сьцен вылучаюцца пабеленыя і атынкаваныя элемэнты архітэктурнай аздобы — аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп.1, спр. 1139, арк. 105.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы
- Гольні на Глобусе беларусі