Хралы (Глыбоцкі раён)
Выгляд
| Хралы, трансьліт. Chraly | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Глыбоцкі |
| Сельсавет | Псуеўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°10′21″ пн. ш. 28°15′21″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 30 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2156 |
| Паштовы індэкс | 211819 |
| СААТА | 2215860151 |
| Нумарны знак | 2 |
| Хралы на мапе Беларусі ± Хралы | |
Хралы́[1] — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, на ўсходнім беразе возера Івесь. Хралы ўваходзяць у склад Псуеўскага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 30 чалавек
- 1999 год — 55 чалавек
Геаграфічны цэнтар Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каля вёскі знаходзіцца геаграфічны цэнтар Эўропы (55°10′55″ пн. ш. 28°15′30″ у. д.HGЯO). Гэта было сьцьверджана ў аддзеле картаграфіі Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі й картаграфіі пры Саўміне. У падліках выкарыстоўвалася кампутарная праграма, якая была адмыслова распрацаваная на прадпрыемстве «Белкосма-аэрагеадэзія». У падліках Эўропу прынялі за адно цэлае, уключна зь Белым морам, Балтыйскім морам і Брытанскімі выспамі. Усю прастору накрылі інтэгральнай сеткай і вылічылі цэнтральны пункт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 233