Хоўм Крэдыт
| «Хоўм Крэдыт» | |
| Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Дэвіз | Паляпшаючы жыцьцё |
| Заснаваная | 10 ліпеня 2002 (23 гады таму) |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | Менск, 220018, вул. Адоеўскага, д. 129 |
| Закрытая | 28 верасьня 2018[1] |
| Ключавыя фігуры | намесьнік старшыні праўленьня Аляксандар Грыцаль |
| Галіна | банкаўская |
| Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
| Абарачэньне | ▲66 572 млн рублёў (2009 год; 23 748 тыс $) |
| Апэрацыйны прыбытак | ▲27 749 млн рублёў (2009 год; 9 899 тыс $) |
| Чысты прыбытак | ▲20 701 млн рублёў (2009 год[2]; 7 385 тыс $[3]) |
| Матчына кампанія | «Група Хоўм Крэдыт» (Амстэрдам, Нідэрлянды) |
| Аўдытар | «КПМГ» |
«НКФА „Хоўм Крэдыт“»[4] — даччыная нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя(en) нідэрляндзкай Групы Хоўм Крэдыт у Беларусі. Канчатковым уласьнікам зьяўляецца чэскі мільярдэр Пэтр Кельнэр(ru). Да продажу Групе Хоўм Крэдыт называўся Лорабанкам[5]. Мае 5 аддзяленьняў у Менску ды 34 аддзяленьні ў астатніх гарадах краіны[6].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 1 чэрвеня 2012 году «Хоўм Крэдыт Банк» меў 27 цэнтраў банкаўскіх паслуг у 23 гарадах Беларусі, у тым ліку ў кожным з 6-і абласных цэнтраў[7]. На 19 студзеня 2016 г. «Хоўм Крэдыт Банк» меў 33 цэнтры банкаўскага абслугоўваньня, 19 зь якіх зачыніў да канца лютага 2016 году ў 11 гарадах (Барысаве, Ваўкавыску, Воршы, Жлобіне, Кобрыні, Лідзе, Мазыры, Маладэчне, Менску, Пінску, Рэчыцы)[8]. 15 ліпеня 2016 году ААТ «Хоўм Крэдыт Банк» пераўтварылі ў ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя „Хоўм Крэдыт“» («НКФА „Хоўм Крэдыт“»)[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.alfabank.by/about/articles/old_news/informatsiya-dlya-klientov-v-svyazi-s-reorganizatsiey-oao-nkfo-khoum-kredit/
- ↑ Справаздача за 2009 год паводле МСФС (рас.). ААТ «Хоўм Крэдыт Банк» (10 сакавіка 2010). Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ↑ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ↑ Общая информация (рас.) Об организации. Хоўм Крэдыт. Праверана 29 траўня 2017 г.
- ↑ Група Хоўм Крэдыт (рас.). ААТ «Хоўм Крэдыт Банк». Праверана 4 сакавіка 2011 г.
- ↑ Аддзяленьні банка (рас.). Інфабанк.by. Праверана 30 сьнежня 2013 г.
- ↑ Леанід Тугарын. «Хоўм Крэдыт Банк» сустракае кліентаў з усьмешкай // Зьвязда : газэта. — 1 чэрвеня 2012. — № 103 (27218). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Хоўм Крэдыт Банк да канца лютага закрые 19 цэнтраў банкаўскага абслугоўваньня па Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 19 студзеня 2016 г. Праверана 10 кастрычніка 2017 г.
- ↑ «Хоўм Крэдыт Банк» стаў нябанкаўскай установай // Эўрарадыё, 15 ліпеня 2016 г. Архіўная копія ад 15 ліпеня 2016 г. Праверана 10 кастрычніка 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (рас.)
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |