Харобічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Харобічы
лац. Charobičy
укр. Хоробичі
Дата заснаваньня: 1153
Краіна: Украіна
Вобласьць: Чарнігаўская
Раён: Чарнігаўскі
Тэрытарыяльная грамада: Гараднянская
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 4645
Паштовы індэкс: 15122
КОАТУУ: 7421488801
Геаграфічныя каардынаты: 52°1′21.264449152804″ пн. ш. 31°30′49.521114514821″ у. д. / 52.0225734581° пн. ш. 31.51375586514° у. д. / 52.0225734581; 31.51375586514Каардынаты: 52°1′21.264449152804″ пн. ш. 31°30′49.521114514821″ у. д. / 52.0225734581° пн. ш. 31.51375586514° у. д. / 52.0225734581; 31.51375586514
Харобічы на мапе Ўкраіны
Харобічы
Харобічы
Харобічы

Харобічы (укр. Хоробичі) — вёска ва Ўкраіне, каля граніцы зь Беларусьсю. Уваходзяць у склад Гараднянскай мескай грамады Чарнігаўскага раёну Чарнігаўскай вобласьці.

Харобічы знаходзяцца на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Ліцьвіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Ліцьвіны Севершчыны

У канцы XVI ст. мяжа Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага праходзіла на поўдзень ад цяперашняй беларуска-ўкраінскай граніцы, прыкладна ў раёне Харобічаў[1].

У 1924 годзе 25-гадовая беларускамоўная жыхарка Харобічаў Мотра (Матруна) Лаўрыненкава, якая ў адрознасьць ад іншых сямейнікаў два гады навучалася ў сельскай школе, а пазьней здабыла сабе асьвету чытаньнем, засьведчыла самавызначэньне жыхароў вёскі як ліцьвінаў разам з атаясамліваньнем іх лучнасьці з суседнімі беларускімі землямі[2][3]:

…сяляне іншых украінскіх сёлаў называюць хараборцаў і сялянаў іншых блізкіх да тае самае гаворкі, што Харобрычы, мясьцінаў — «ліцьвінамі» <…> З словаў Мотры Лаўрыненкавай, аднаго з маіх аб’ектаў досьледу хараборскае гаворкі, хараборцы, як і жыхары названых вышэй сёлаў, паводле аднае з Харобрычамі гаворкі, — ліцьвіны. Хараборцы ліцьвінамі называюць жыхароў Гомельскае і Магілёўскае губэрняў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Рэчыцкі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 533.
  2. ^ Курило, О. Фонетичні та деяки морфологічні особливости говірки села Хоробричів, давніше Городнянського повіту, тепер Сновськоі округи на Чернігівщині. — К., 1924. С. 4—5.
  3. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 78.