Перайсьці да зьместу

Гайдзі Клюм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хайдзі Клум»)
Гайдзі Клюм
Дата нараджэньня 1 чэрвеня 1973 (51 год)
Месца нараджэньня Бэргіш-Глядбах, Нямеччына
Рост 177 см
Вага 54 кг
Грудзі 94 см
Стан 65 см
Сьцёгны 98 см
Колер валасоў бляндынка
heidi-klum.com

Гайдзі Клюм (па-нямецку: Heidi Klum; нарадзілася 1 чэрвеня 1973 году, Бэргіш-Глядбах) — нямецкая топ-мадэль, акторка і тэлевядучая.

З канца 1990-х гадоў Гайдзі Клюм лічыцца адной з самых вядомых мадэляў у сьвеце. Яе кар’ера пачалася ў 1992 годзе, калі яна выйграла галоўны прыз у Late-Night-Show Томаса Готшалка. 19-гадовая школьніца спаборнічала супраць 25 000 канкурэнтак і ў якасьці прыза падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам на 300 000 даляраў. Пасьля заканчэньня школы яна адмовілася ад вучобы на дызайнэра адзежы ў Дусэльдорфе і замест гэтага занялася сваёй кар’ерай. З 1993 году Клум жыве ў ЗША.

Сусьветная вядомасьць прыйшла да Гайдзі Клюм у 1998 годзе, калі яе фота ў купальніку было надрукавана на вокладцы амэрыканскага часопіса Sports Illustrated, чый тыраж дасягае ў ЗША 20 млн. Акрамя таго Клум стала адной з кіроўных мадэляў кампаніі Victoria's Secret, адным з «анёлаў». Таксама вышлі папулярныя часопісы Vogue і Elle з фатаграфіяй Гайдзі на вокладцы. Аднак Клум ніколі не прыналежыла да групы мадэляў, якія выходзілі на подыюмы падчас вялікіх паказаў у Парыжы, Міляне або Нью-Ёрку.

Клум удзельнічае ў рэклямных кампаніях Katjes (выпускаюць ласункі), з 2005 году для сеткі рэстаранаў хуткага сілкаваньня McDonald’s. Яна таксама рэклямуе абутковыя маркі Stiefelkonig, Birkenstock, сродкі для кладкі валасоў Taft ад канцэрна Henkel Group, сетку супэрмаркетаў SPAR, удзельнічае ў рэклямнай кампаніі Douglas, а з восені 2007 году разам са сваім мужам Сылам рэклямуе новую мадэль Volkswagen Tiguan.

Сваю папулярнасьць Клум выкарыстае для пасьпяховага продажу прадуктаў, якія выпускаюцца пад імем Гайдзі Клюм. Гэта, напрыклад, саладосьці, упрыгожваньні, калекцыя адзежы (разам з Otto), парфумэрыя. Нью-ёрскі ювэлір Mouawad стварае разам з Клум калекцыю, ён жа штогод афармляе бюстгальтар з дыямэнтамі, які Клум прадстаўляе на паказе Victoria’s Secret.

У сьнежні 2004 выйшла першая кніга Клум Klum’s Body of Knowledge: 8 Rules of Model Behavior (to Help You Take Off on the Runway of Life).

Кіно, музыка, тэлебачаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гайдзі Клюм часам прапаноўваюць ролі ў кіно- й тэлефільмах, дзе яна часьцей за ўсё выконвае ролю самой сябе. Напрыклад, у сыткоме Spin City яна гуляла ў сямі сэрыях фотамадэль Гайдзі Клюм, таксама эпізадычныя ролі ў сэрыяле «Сэкс у вялікім горадзе» і ў фільме «Д'ябал носіць Прада».

У сьнежні 2004 на тэлебачаньні выйшаў праект Project Runway, у якім журы выбірае, каго з дванаццаці кандыдатаў можна назваць найлепшым дызайнэрам. Клюм зьяўляецца ня толькі адным з 11 прадусараў, але й савядучай, а таксама старшынёй журы.

З мужам Сылам

У 2006 годзе на нямецкім тэлебачаньні (канал ProSieben) выйшла рэаліці-шоў Germany’s Next Topmodel, дзе дзяўчыны змагаюцца за галоўны прыз — кантракт з мадэльным агенцтвам IMG Models, аўтамабіль і вокладку нямецкага выданьня Cosmopolitan. За гэтым рушылі ўсьлед наступныя два сэзоны тэлешоў у 2007 і 2008 гадох.

З 1997 па 2003 Гайдзі Клюм была замужам за стылістам Рыкам Піпіна.

Пасьля разводу зь ім, яна сустракалася з мэнэджарам Формулы-1 Флявіё Брыяторэ, ад якога ў яе ёсьць дачка Лені, якая нарадзілася 4 траўня 2004 году. За яго Гайдзі павінна была выйсьці замуж, але з-за здрады Брыяторэ вясельле не адбылося.

10 траўня 2005 Клюм выйшла замуж за брытанскага сьпевака Сыла. Ад яго Клюм нарадзіла двух сыноў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гайдзі Клюмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў