Карэн Мюлдэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Карэн Мюлдэр
Дата нараджэньня 1 ліпеня 1970 (48 гадоў)
Месца нараджэньня Влардынген, Нідэрлянды
Рост 178 см
Грудзі 85 см
Стан 60 см
Сьцёгны 86 см
Колер валасоў бляндынка
Вочы блакітныя

Карэн Мюлдэр (па-нідэрляндзку: Karen Mulder) — нідэрляндзкая мадэль, вядомая як адна з Анёлаў Victoria’s Secret.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карэн Мюлдэр нарадзілася 1 ліпеня 1970 году ў Влардынгене, Нідэрлянды. Яе бацька Бэн Мюлдэр працаваў падатковым інспэктарам, а маці Марэйкэ — сакратар. Таксама ў Карэн ёсьць малодшая сястра — Саскія.

У 1985 годзе сям'я адправілася ў вандраваньне на поўдзень Францыі, дзе Карэн убачыла аб'яву аб конкурсе Elite Model Management «Look of the Year» у Ніцы, і вырашыла прыняць у ім удзел.

Карэн удзельнічала ў рэклямных кампаніях 123, Calvin Klein, Celine, Cerruti 1881, Chloe, Christian Dior, Escada, Garnier, Genny, Giorgio Armani, Guess, Jean Paul Gaultier, Lanvin, Nivea, Ralph Lauren, Swarovski, Valentino, Versace і Yves Saint Laurent. Таксама была адной з Анёлаў Victoria's Secret.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]