Перайсьці да зьместу

Гэлена Крыстэнсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэлена Крыстэнсэн
Гэлена Крыстэнсэн
Дата нараджэньня 25 сьнежня 1968 (55 гадоў)
Месца нараджэньня Капэнгаген, Данія
Рост 178 см
Грудзі 89 см
Стан 61 см
Сьцёгны 88 см
Колер валасоў каштанавыя
Вочы зялёныя

Гэлена Крыстэнсэн (па-дацку: Helena Christensen; нарадзілася 25 сьнежня 1968 году, Капэнгаген, Данія) — дацкая супэрмадэль. Гэлена вырасла ў Даніі, яе бацька — датчанін, а маці родам з Пэру.

Першыя крокі ў мадэльным бізнэсе зрабіла, калі ёй было 9 гадоў. У дзяцінстве марыла стаць сьпявачкай. У 1986 годзе, атрымаўшы тытул Міс Данія ва ўзросьце 18 гадоў, прадстаўляла Данію на конкурсе Міс Сусьвет. Пасьля заканчэньня конкурсу пераехала ў Парыж.

Гэлена зьяўляецца адной з самых вядомых мадэляў 1990-х гадоў, удзельнічала ў паказах такіх брэндаў, як Alberta Ferretti, Chanel, CoverGirl, DKNY, Fendi, Gianni Versace Couture, Hennes, Hermes, Karl Lagerfeld, Prada, Revlon, Sonia Rykiel і Valentino. Зьяўлялася на вокладках такіх вядомых часопісаў, як «Elle», «Cosmopolitan», «Marie Claire», «Vogue», «Maxim», «Harper's Bazaar» і «Allure». Таксама была адным з Анёлаў Victoria’s Secret і зьяўлялася ў каталёгах гэтай кампаніі.

У 1991 годзе зьнялася ў музычным кліпе Крыса Ісаака «Wicked Game». Пазьней гэтае відэа было ўключана ў сьпіс MTV «Sexiest Video of All-Time» і тэлеканала VH1 «100 Greatest Videos».

Гэлена валодае антыкварнай крамай на Мангэтане, Нью-Ёрк. Таксама выпускае лінію адзежы «Christensen & Sigersen», сумесна са сваім даўнім сябрам Ліфам Сігерсэнам, якая прадаецца ў буціку ў Нью-Ёрку. Крыстэнсэн таксама зьяўляецца фатографам і яе працы зьяўляліся ў «Marie Claire» і «ELLE». У Гэлены ёсьць дом ў Манака, а таксама апартамэнты ў Капэнгагене і на Мангэтане.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Крыстэнсэн доўгі час сустракалася зь лідэрам INXS Майклам Гатчансанам.
  • У яе ёсьць сын Мінгус, які нарадзіўся 13 кастрычніка 1999 году.
  • Сярод хобі Гэлены — кулінарыя, фатаграфія і дызайн інтэр’еру.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]