Перайсьці да зьместу

Фёдар Чарных

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Чарных
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 траўня 1991(1991-05-21)[1][2] (34 гады)
Рост 182 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Каўна Жальгірыс
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2014 Дняпро Магілёў 85 (14)
2012 Нафтан 30 (5)
2014—2015 Гурнік Лэнчна 38 (12)
2015—2017 Ягелёнія 82 (18)
2018—2020 Дынама Масква 31 (3)
2019—2020 Арэнбург 11 (0)
2020—2022 Ягелёнія 61 (6)
2023 АЭЛ Лімасол 29 (1)
2024 Керала Бластэрз[d] 10 (3)
2024—4 Каўна Жальгірыс 30 (4)
Зборныя
2012—4 Летува 100 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 ліпеня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 чэрвеня 2025.

Фёдар Чарных (па-летувіску: Fiodor Černych; нар. 21 траўня 1991 году, Масква, РСФСР) — летувіскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Каўна Жальгірыс». Гулец нацыянальнай зборнай Летувы. Паводле паходжаньня зьяўляецца расейцам.

Клюбную кар’еру Фёдар распачаў на радзіме ў клюбе другога летувіскага дывізіёну «Гранітас»[4]. У Магілёве першы раз пабываў разам з клюбам, куды прыехаў на спаборніцтвы. Падчас турніру ў Беларусі форвард быў прыкмечаны Валерыем Стральцовым, і ўлетку 2009 году стаў гульцом магілёўскага «Дняпра». Дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі ў матчы супраць «Смаргоні», дзе выйшаўшы на 20 хвілін гульнявога часу, двойчы забіваў галы ў браму суперніка. На наступны сэзон стаў чальцом асноўнага складу клюбу. У сэзоне 2011 году прапусьціў шмат гульняў з-за траўмы, а клюб вылецеў з Найвышэйшай лігі.

Паколькі правілы БФФ забараняюць браць удзел легіянэрам у спаборніцтвах першай лігі, Фёдар быў вымушаны шукаць іншы клюб дзеля працягу кар’еры. Такім чынам, сэзон 2012 году Чарных правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане». Па заканчэньні сэзону да Фёдара праяўлялі цікавасьць беларускія «Дынама» й БАТЭ, а таксама турэцкі «Анкараспор»[5]. У чэрвені 2014 году пакінуў «Дняпро» па ўзаемнай згодзе бакоў[6]. У ліпені 2014 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Гурнік» (Лэнчна)[7].

Фёдар дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Летувы яшчэ ўлетку 2010 году. 14 кастрычніка 2012 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Летувы ў таварыскай гульні супраць зборнай Армэніі, згуляўшы за каманду палову гульні.

«Дняпро»

«Нафтан»

Дзядуля Фёдара з матулінага боку быў у свой час савецкім афіцэрам, а пасьля выхаду ў адстайку зьехаў на сталае жыцьцё ў Летуву. Роднай мовай для Чарных зьяўляецца расейская, аднак ён, акрамя таго, добра валодае летувіскай, ангельскай і польскай[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]