Фэрнандэль
Фэрнандэль | |
| Дата нараджэньня | 8 траўня 1903[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 26 лютага 1971[5][1][2][…] (67 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | рак лёгкіх |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | комік, сьпявак, тэатральны актор, кінаактор, рэжысэр, кінарэжысэр, тэлеактор, актор |
| Месца працы | |
| Псэўданімы | Fernandel |
| Сябра ў | 93e régiment d'artillerie de montagne[d][8] |
| Дзеці | Франк Фэрнандэль[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0272794 |
| Сайт | fernandel.online.fr (фр.) |
Фэрнандэ́ль (па-француску: Fernandel, сапраўднае імя Фэрнан Жазэф Дэзырэ Кантандэн, па-француску: Fernand Joseph Désiré Contandin); 8 траўня 1903, Марсэль, Францыя — 2 лютага 1971, Парыж, Францыя) — францускі актор, адзін з найвялікшых комікаў тэатру й кіно Францыі й Італіі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фэрнандэль нарадзіўся 8 траўня 1903 году ў Марсэлі ў доме №73 на бульвары Шау, у доме аптэкара, і пражыў усё сваё жыцьцё ў Правансе. Паводле каталіцкага календару 8 траўня — дзень сьвятога Дэзырэ, у гонар якога Фэрнандэль атрымаў сваё трэцяе імя.
Кар’ера ў кіно
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кіно Фэрнандэль першы раз зьняўся ў 1930 годзе ў кароткамэтражным фільме «Найлепшая нянюшка» (франц. «La Meilleure bobonne»). У 1931 годзе Марк Алегрэ прапанаваў яму ролю «неспрактыкаванага налётчыка» у экранізацыі п’есы Сашы Гітры «Белае й чорнае» (франц. «Le Blanc et le noir»). Фэрнандэль згуляў у больш чым у 150 фільмах. Прычым фільм «Бальная запісная кніжка» (рэжысэра Жульен Дзювівіе) на Вэнэцыянскім фэстывалі ў 1937 годзе атрымаў прыз «найлепшы замежны фільм».
У 1942 годзе Фэрнандэль выступіў у ролі рэжысэра. Фэрнандэль зьняў тры фільмы:
- «Адэмар і цацка лёсу» (франц. «Adhemar ou le jouet de la fatalite») (1951)
- «Адрыян» (франц. «Adrien») (1943)
- «Прасьцяк» (франц. «Simplet») (1942)
У 1951 годзе Фэрнандэль зьняўся ў фільме рэжысэра Жульена Дзювівіе «Маленькі сьвет дона Камільлё», які паклаў пачатак сэрыі з шасьці фільмаў пра сельскага сьвятара дона Камільлё, якая доўжылася на працягу дзевятнаццаці гадоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Fernandel // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Fernandel // filmportal.de — 2005.
- ↑ Fernandel // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 https://www.marseille.fr/culture/actualites/adessias-fernandel
- ↑ Фернандель // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ база зьвестак Léonore (фр.) — ministère de la Culture. — P. 3.
- ↑ Fernand Contandin // пасведчанне аб смерці — вып. 340. — С. 14.
- ↑ база зьвестак Léonore (фр.) — ministère de la Culture. — P. 9.
| Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 8 траўня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Марсэлі
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Парыжы
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры францускага Ордэна «За заслугі»
- Кавалеры францускага Ордэна літаратуры і мастацтва
- Францускія акторы
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1977 годзе