Перайсьці да зьместу

Фрэнсіс Шэфэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрэнсіс Шэфэр
Francis A Schaeffer
Імя пры нараджэньні Фрэнсіс Аўгуст Шэфэр
Род дзейнасьці хрысьціянскі філёзаф, пастар царквы
Дата нараджэньня 30 студзеня 1912
Месца нараджэньня Джэмантаўн, Філадэлфія, Пэнсыльванія, ЗША
Дата сьмерці 15 траўня 1984
Месца сьмерці Рачэстэр, Мінэсота, ЗША
Месца вучобы
Занятак тэоляг, філёзаф, пісьменьнік, пастар
Навуковая сфэра Protestant theology[d][1], філязофія[1] і pastoral care[d][1]
Жонка Эдыт Сэвіль
Дзеці
  • Прысцыла
  • Сюзэн
  • Дэбара
  • Фрэнк
Подпіс Выява аўтографу

Фрэнсіс Аўгуст Шэфэр (па-ангельску: Francis August Schaeffer; 30 студзеня 1912, Нямецкае паселішча, Філадэлфія, Пэнсыльванія, ЗША — 15 траўня 1984, Рачэстэр, Мінэсота, ЗША[2]) — амэрыканскі хрысьціянскі эвангельскі багаслоў, філёзаф, прэсьбітэрыянскі пастар. Найбольш знакаміты сваімі творамі і заснаваньнем у Швайцарыі грамады «Лябры». Насуперак багаслоўскаму мадэрнізму Шэфэр прапагандаваў больш гістарычную пратэстанцкую веру і перадумоўлены(en) падыход да хрысьціянскай апалягетыкі, здольны, на ягоную думку, адказаць на пытаньні нашага часу.

Фрэнсіс Аўгуст нарадзіўся ў сям’і Фрэнца А. Шэфэра III і Бэсі Ўільямсан у заснаваным нямецкімі квакерамі прадмесьці Філадэлфіі[3]. У 1935 скончыў Гэмпдэн-Сыднэйскі коледж і ажаніўся з Эдыт Сэвіль, дачкой місіянэраў Кітайскай унутранай місіі.

Пасьля Шэфэр навучаўся ў Ўэстмінстэрскай багаслоўскай сэмінарыі, а ў 1937 перавёўся ў Багаслоўскую сэмінарыю веры (скончыў у 1938). Служыў пастарам у Пэнсыльваніі і Сэнт-Люісе.

У 1948 сям’я Шэфэраў пераехала ў Швайцарыю, дзе ў 1955 заснавала грамаду пад назваю ЛяБры (франц. Прытулак)[2][4]. Гэтае служэньне прыцягнула тысячы маладзёнаў, і неўзабаве Лябры распаўсюдзілася на Швэцыю, Францыю, Нідэрлянды, Вялікабрытанію і Злучаныя Штаты.

Фрэнсіс Шэфэр сканаў 15 траўня 1984 ад лімфомы[5][6].

Міжнароднае братэрства Лябры дзейнічае і пасьля ягонае сьмерці; акрамя таго, адна з дачок і зяць працягваюць у Швайцарыі ягонае служэньне. Сын Фрэнсіса Фрэнк Шэфэр сьпярша падтрымліваў ідэі й праграму бацькі, аднак пасьля адрынуў большасьць ягоных поглядаў і прыняў праваслаўе[7]

У 1981 была апублікаваная кніга Фрэнсіса Шэфэра «Хрысьціянскі маніфэст» (анг. A Christian Manifesto), якая ўжо сваёю назвай была супрацьпастаўленая «Камуністычнаму маніфэсту» 1848 року і «Гуманістычнаму маніфэсту» 1933 і 1973. Паводле вызначэньня аўтара, заняпад заходняй цывілізацыі выкліканы залішнім плюралізмам у грамадзтве і ў выніку адыходам «ад сьветапогляду, які ў людзкой памяці хоць неяк асацыяваўся з хрысьціянскім, у бок нечага абсалютна іншага».

У казані, якая таксама мела назву «Хрысьціянскі маніфэст», Шэфэр характарызуе сэкулярны гуманізм як сьветапогляд, дзе «чалавек — мера ўсіх рэчаў», а ў кнізе піша, што крытыкі правых хрысьціянаў памыляюцца, блытаючы «чалавечную рэлігію» з чалавекалюбствам, гуманнасьцю ці любоўю да людзей. Таксама ў сваёй кнізе ён асуджаў аборты.

Фрэнсіс А. Шэфэр напісаў 22 кнігі, якія датычацца розных духоўных пытаньняў. Умоўна ягоную творчасьць можна падзяліць на 5 разьдзелаў, як гэта зроблена ў ягоных Поўных творах (ISBN 0-89107-347-7):

  • Хрысьціянскі погляд на філязофію і культуру: першыя тры кнігі гэтага блёку вядомыя як Шэфэрава трылёгія, якая выкладае апалягетычныя, філязофскія, эпістэмалягічныя і тэалягічныя асновы ўсёй ягонай працы.
    • Бог, Які тут: пра існаваньне і наяўнасьць Бога, і як сучасны чалавек сьпярша аддаліўся, а пасьля канчаткова зьняверыўся ў біблійным Богу.
    • Уцёкі ад развагаў: як адмаўленьне біблійнага Бога даводзіць чалавека да страты сувязі з рэальнасьцю і развагамі.
    • Ён там, і Ён не маўчыць: як Бог прамаўляе да чалавека празь Біблію па трох філязофскіх фундамэнтальных галінах — мэтафізыцы, маралі і эпістэмалёгіі.
    • Назад да свабоды і годнасьці: адказ на Паміж свабодай і годнасьцю Скінэра, паколькі свабода і годнасьць чалавека дадзеныя яму Богам і таму ня могуць быць адкінутыя бяз жудасных наступстваў.
  • Хрысьціянскі погляд на Біблію як ісьціну
    • Зьяўленьне жыцьця ў прасторы і часе: даказвае, што гістарычны (у адрозьненьне ад літаральнага або фігуральнага) погляд на зьяўленьне жыцьця як гістарычная праўда фундамэнтальны для хрысьціянскай веры.
    • Апошняга канфлікту няма
    • Ісус Навін і хада біблійнай гісторыі
    • Пачаткі вывучэньня Бібліі: біблійныя ўрокі па асновах веры.
    • Мастацтва і Біблія
  • Хрысьціянскі погляд на духоўнасьць
    • Маленькіх людзей няма: сьцьвярджае, што хрысьціяне не павінны адчайвацца за дасягненьні ва ўласным жыцьці, якімі б дробнымі яны ні здаваліся.
    • Сапраўдная духоўнасьць: духоўны грунт Шэфэравай працы, дапаўненьне ягоных багаслоўскіх і філязофскіх поглядаў з большасьці іншых кніг.
    • Новая супэрдухоўнасьць: сьцьвярджае, што інтэлектуальная дэградацыя студэнтаў і контракультура канца 1960-х — пачатку 1970-х можа быць адсочаная з канфармізму іхніх бацькоў, проста зь яшчэ ніжэйшымі маральнымі каштоўнасьцямі, і прадказвае апаганьваньне царквы. Прапануе аналіз постмадэрнізму.
    • Два зьместы, дзьве рэальнасьці.
  • Хрысьціянскі погляд на Царкву
    • Царква напрыканцы XX стагодзьдзя
    • Царква перад назіраючым сьветам
    • Азнака хрысьціяніна: аналізуе балянс паміж сьвятасьцю Бога і любоўю Бога ў духоўным жыцьці адданых Бібліі хрысьціянаў.
    • Сьмерць у месьце
    • Вялікая эвангельская катастрофа
  • Хрысьціянскі погляд на Захад
    • Забруджваньне і сьмерць чалавека. Хрысьціянскі адказ на пытаньні, датычныя экалёгіі.
    • Як нам цяпер жыць? Уздым і заняпад заходняй думкі і культуры.
    • Што здарылася з чалавецтвам? Хрысьціянскі адказ на аборты, эўтаназію і дзетазабойства.
    • Хрысьціянскі маніфэст: Хрысьціянскія прынцыпы для сьвецкай палітыкі.

Акрамя гэтых кніг, выдадзеных у Поўных творах, яшчэ дзьве працы Шэфэра выйшлі пасьля ягонае сьмерці:

  • Dennis, Lane T. (ed) Letters of Francis A. Schaeffer, Crossway Books, Westchester, 1985.
  • Schaeffer, Francis A. The Finished Work of Christ: The Truth of Romans 1-8, Crossway Books, Wheaton, 1998.
  • Як нам цяпер жыць? Уздым і заняпад заходняй думкі і культуры (1976)
  • Што здарылася з чалавецтвам? (1979)
  1. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б Biographical Sketch, in Francis August Schaeffer Papers section, at PCA Historical Center. Retrieved 2006-08-26.
  3. ^ Barry Hankins. Francis Schaeffer and the Shaping of Evangelical America. — Eerdmans, 2008.
  4. ^ Michael S. Hamilton, "The Dissatisfaction of Francis Schaeffer, " Christianity Today, 3 March 1997, Vol. 41, No. 3, Page 22. Reprinted at A Tribute to Mark Heard.. Retrieved 2006-08-25.
  5. ^ Duriez, Colin; Francis Schaeffer: An Authentic Life (Crossway Books, 2008), p. 210
  6. ^ Saxon, Wolfgang, «Rev. Francis A. Schaeffer, 72; Founder Of Spiritual Centers», New York Times, May 17, 1984.
  7. ^ Ethics daily (анг.)
  • Burson, Scott R. and Jerry L. Walls. C.S. Lewis and Francis Schaeffer: Lessons for a New Century from the Most Influential Apologists of Our Time. Leicester: InterVarsity Press, 1998.
  • Dennis, Lane T. (ed) Francis A. Schaeffer: Portraits of the Man and His Work, Crossway, Westchester, 1986.
  • Duriez, Colin, Francis Schaeffer: An Authentic Life, Crossway, Wheaton, 2008.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]