Геранім Уладзіслаў Сангушка
Выгляд
(Перанакіравана з «Геранім Уладыслаў Сангушка»)
9-ы біскуп-суфраган віленскі | |
---|---|
1644 — 1655 | |
Папярэднік | Станіслаў Няборскі |
Наступнік | Аляксандар Казімер Сапега |
3-і смаленскі біскуп | |
31 траўня 1655 — 1657 | |
Папярэднік | Францішак Далмат-Ісайкоўскі |
Наступнік | Юры Белазор |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1611 Смаляны |
Памёр | 5 ліпеня 1657 |
Род | Сангушкі |
Бацькі | Шымон Самуэль Сангушка Ганна Завіша |
Рэлігія | каталіцтва |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Герані́м Уладысла́ў Сангу́шка (1611, Смаляны — 5 ліпеня 1657) — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ, з княскага роду Сангушкаў, сын Шымона Самуэля Сангушкі.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1628 стаў езуітам, у Кракаве, Сандамеры, Познані. У 1640 выйшаў з орэну езуітаў. Сакратар Уладзіслава Вазы, суфраган віленскі ад 1644, біскуп смаленскі ад 1655.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»