Фундацыя Ханса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фонд Ханса»)

Фундацыя Ханса (па-ангельску: Hanso Foundation) — неіснуючая арганізацыя з сэрыялу «Згубленыя». Фундацыя заснаваная прадаўцом зброі Алварам Хансам, які замест «захаваньня міру з дапамогаю разьвіцьця і ўдасканаленьня зброевых сыстэмаў» зьвярнуў сваю ўвагу на разьвіцьцё новых тэхналёгіяў для «стварэньня больш сьветлай будучыні для ўсяго чалавецтва». Амаль уся інфармацыя пра фундацыю атрымана з сайту (thehansofoundation.org), іншыя зьвесткі былі раскрыты як частка гульні ў альтэрнатыўнай рэальнасьці — The Lost Experience.

Фундацыя Ханса фінансавала дзейнасьць DHARMA Initiative і была гэткім чынам уцягнутая ў будаўніцтва будынкаў на Высьпе, што паказана ў сэрыяле.