У агні народжаная
У агні народжаная | |
па-расейску: В огне рождённая | |
Жанр | нямое кіно |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
У ролях | |
Апэратар | |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 1929 |
Працягласьць | 44 хвіліна |
Краіна | |
Мова | расейская мова |
«У агні́ наро́джаная» (па-расейску: В огне рождённая), іншая назва «Во́лат» (рас. Великан) — беларускі нямы мастацкі фільм, зьняты ў 1929 року рэжысэрам Уладзімерам Коршам на кінастудыі «Белдзяржкіно».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм зроблены да 10-годзьдзя ўтварэньня БССР і апавядае пра ўсталяваньне бальшавіцкай улады на беларускіх землях у часе ўзброеных канфліктаў 1919—1920 рокаў.
Гэта першы і апошні выпадак у савецкім кінэматографе, дзе згаданая Беларуская Народная Рэспубліка[1].
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актор | Роля |
---|---|
Ганна Заржыцкая | местачковая жанчына |
Барыс Азараў | ейны сын, жабрак Іван |
Мікалай Вітаўтаў | палкоўнік |
Барыс Феадосьеў | генэрал Булак-Балаховіч |
Ільля Пахітонаў | князь Сапега |
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм прасякнуты тагачаснай авангарднай стылістыкай; на рэжысэра паўплывала творчасьць Аляксандра Даўжэнкі ды іншых культавых савецкіх рэжысэраў. Пазьней ні Ўладзімер Корш, ні іншыя беларускія рэжысэры міжваеннага пэрыяду да авангарднай тэматыкі не зьвярталіся[1].
У 2012 року ў межах праекту «Тузін. Немаўля» беларускія выканаўцы «Re1ikt» напісалі арыгінальную музыку да фільму. Сучасны плякат намаляваў мастак Анджэй Ветэшка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б У агні народжаная. Кінафэстываль „Лістапад“. Праверана 18 траўня 2023 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева. В огне рожденная (У агні народжаная) // Все белорусские фильмы: каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2