Перайсьці да зьместу

Першы ўзвод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першы ўзвод
Першы ўзвод
па-расейску: Первый взвод
Жанр ваенная драма[d], драматычны фільм і ваенны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мастак Уладзімер Пакроўскі[d] і Сямён Мейнкін[d]
Вытворчасьць Беларусьфільм
Дата выхаду 23 лютага 1933 і 1932
Працягласьць 83 хвіліна
Краіна
Мова беларуская мова[1] і расейская мова
Старонка на IMDb

«Пе́ршы ўзвод», альтэрнатыўная назва «Захо́дні фронт» — беларускі мастацкі фільм рэжысэра Ўладзімера Корш-Сабліна 1933 року. Першы гукавы беларускі фільм, а таксама першая работа ў кіно кампазытара Ісака Дунаеўскага. У фільме апісаныя дзеі ўзводу беларускіх працаўнікоў у часе Першай сусьветнай вайны і Грамадзянскай вайны ў Расеі.

1914 рок, пачатак Першай сусьветнай вайны. На фронт выпраўляецца першы ўзвод, сфармаваны ў адным зь беларускіх местаў. Некаторыя жаўнеры, у тым ліку Макар Бобрык і Давід Шапіра, асуджаюць вайну, аднак большасьць зь іх яшчэ не разумеюць сацыяльнага сэнсу падзеяў.

Першы ўзвод ідзе ў бой і трапляе пад газавую атаку немцаў. Частка, якая страціла шмат ваяроў, адводзяць у тыл. Тут Бобрык і Шапіра сустракаюцца зь іншымі працоўнымі, сярод якіх дзейнічаюць бальшавіцкія актывісты. Бобрык і Шапіра атрымліваюць заданьне падтрымліваць сувязь першага ўзводу з партыйнай арганізацыяй.

У працяглых акопных бітвах мінаюць 1915—1916 рокі. Надыходзіць люты 1917. На фронт прыходзіць вестка пра зрынаньне цара і ўсталяваньне ўлады Часовага ўраду. На мітынгу ў ролі «патрыёта» выступае колішні аграном — прапаршчык Веліканаў, які заклікае жаўнераў працягваць вайну. Бобрык з свайго боку паведамляе пра Саветы працоўных, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, што бяруць уладу ў свае рукі. Вайскова-рэвалюцыйны камітэт фронту(d) даручае Бобрыку накіраваць бронецягнік у заняты белымі Менск на дапамогу рэвалюцыйнаму камітэту. Камандзірам бронецягніка аказваецца Веліканаў. У змаганьні за бронецягнік перамагае ўзвод жаўнераў, якім камандуе Бобрык. Бронецягнік скіроўваецца ў Менск.

Актор Роля
Хведар Нікіцін Міхась Веліканаў Міхась Веліканаў
Міхаіл Цароў Мікалай Керанка паручнік Мікалай Керанка
Галіна Краўчанка Алеся Керанка сястра паручніка Алеся Керанка
Барыс Бабачкін Макар Бобрык сьлесар-чыгуначнік Макар Бобрык
Давід Гутман Давід Шапіра Давід Шапіра
Зінаіда Рыкомі Сара Шапіра жонка Давіда Сара Шапіра
Андрэй Кастрычкін Пятрусь кашавар Пятрусь
Леанід Кміт Алесь навабранец Алесь
Барыс Штыхлінг ацалелы ў баёх афіцэр
Алег Жакаў Васільеў прапаршчык Васільеў
Міхаіл Растоўцаў штабс-капітан
Якаў Малюцін палкоўнік
Уладзімер Сладкапеўцаў Шміт гаспадар крамы Шміт
Алена Валынцава Петрусёва маці
Віктар Захараў жаўнер
Аркадзь Райкін жаўнер
Герман Хаванаў жаўнер

Кінэматаграфісты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэжысэр: Уладзімер Корш-Саблін.

Сцэнарыст: Барыс Брадзянскі.

Апэратары: Аркадзь Кальцаты, Барыс Рабаў.

Кампазытар: Ісак Дунаеўскі.

Маляр: Сямён Мейнкін.

  1. ^ Энтузіясты ратуюць унікальныя беларускія фільмы // Наша Ніва (белар.) // Наша Ніва — 2014. — ISSN 1819-1614; 1819-1630

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]