Умбэрта Саба
Умбэрта Саба | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 сакавіка 1883[1][2][3][4][5][6] Трыест, Аўстра-Вугоршчына |
Памёр | 25 жніўня 1957[1][7][2] (74 гады) Гарыцыя[d], Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія, Італія |
Дзеці | Лінучыя Саба[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, эсэіст і журналіст |
Гады творчасьці | 1900 — цяпер |
Жанр | Канцона, санэт, Тэрцына, эсэ і раман |
Мова | італьянская мова[2] і славенская |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Умбэрта Саба (па-італьянску: Umberto Saba, 9 сакавіка 1883, Трыест — 25 жніўня 1957, Гарыцыя) — італьянскі паэт.
У першых зборніках вершаў («Маімі вачыма», 1912, і інш) Саба разьвівае традыцыі Дж. Пасколі, тонка перадаючы адчуваньне прыроды. З 1921 вершы аб’ядноўваюцца пад назву «Канцаньерэ» — «Сьпеўнік», куды ўключаюцца наступныя зборнікі. Глыбіня і сіла паэтычнага бачаньня Саба вызначыліся ў зборніках «Слова» (1934), «Апошнія тварэньні» (1944 г.), дзе мэлянхолія, сузіральнасьць паэзіі гермэтызму, зь якой быў зьвязаны паэт, злучалася з багатай мэлёдыкай рытмічнага белага верша. Паэтычная споведзь Саба адрозьніваецца выразнасьцю думкі і формы, спачуваньнем да людзкіх пакут. У зборніках «Міжземнаморскае» (1947), «Амаль аповяд» (1951) і іншых паэт выкрывае вайну і нацызм, паэтызуе працу, заклікае да пераадоленьня адчужэньня. Творы Саба перакладзены на шматлікія мовы.
Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На беларускую мову вершы Ўмбэрта Саба перакладалі Аксана Данільчык[8] і Лявон Баршчэўскі.
- Выбраныя вершы / Умбэрта Саба. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 82, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11879387X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ AA.VV. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
- ^ Discogs — 2000.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
- ^ З «Кнігі песняў»
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Умбэрта Саба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў