Аксана Данільчык
Аксана Данільчык | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 15 лістапада 1970 (53 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладніца, паэтка, літаратуразнаўца, пісьменьніца |
Аксана Аляксееўна Данільчык (15 лістапада 1970, Менск) — беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла філялягічны факультэт БДУ (1993) і асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стэпендыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў Пэруджы. Кандыдат філялягічных навук (2002). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Аўтарка шматлікіх артыкулаў, прысьвечаных беларускай і італьянскай літаратурам.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтарка паэтычных зборнікаў «Абрыс Скарпіёна» (1996), «Il Mezzogiоrno. Поўдзень» (2006), «Сон, які немагчыма забараніць» (2011), «Блюмэнштрасэ» (электронная кніга, 2018), кніжкі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсьце» (2005, мастацкае афармленьне Вячаслаў Паўлавец). Вершы друкаваліся ў беларускіх пэрыядычных выданьнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталёгіі.
Удзельнічала ў літаратурных фэстах і сэмінарах у Беларусі, Летуве, Украіне. Яе творы перакладзены на англійскую, італьянскую, расейскую, летувіскую, польскую і ўкраінскую мовы.
Перакладае з італьянскай мовы, дасьледуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемаадносіны з беларускай (працы «Рэцэпцыя Дантэ ў беларускай літаратуры ХІХ-ХХ ст.», 2006; «Італьянскі рамантызм і патрыятычныя матывы беларускай літаратуры», 2008). Сярод перакладзеных аўтараў — Уга Фоскала, Джакама, Дзіна Кампана, Антонія Поццы, Альда Анараці і іншыя.
Удзельнічала ў стварэньні дакумэнтальнага фільму пра Яўгенію Янішчыц «Небясьпечны талент» (2008)[1].
Разам з Віктарам Жыбулём уклала анталёгію беларускай жаночай паэзіі міжваеннага пэрыяду «Бліскавіцы» (2017).
У 2019 годзе ў Італіі выйшла кніга вершаў Аксаны Данільчык «Il canto del ghiaccio»[2] (Aksana Danilčyk. Il canto del ghiaccio. — Edizioni Controluce, 2019), мастацкае афармленьне Вячаслава Паўлаўца).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бязлепкіна А. Соннае царства (рэцэнзія на кнігу вершаў «Сон, які немагчыма забараніць»)(недаступная спасылка) // Звязда, 2012, 26 студзеня (№ 16).
- Бутырчык Г. Паміж святлом і цемрай (Аксана Данільчык. «Абрыс Скарпіёна». «Мастацкая літаратура», 1996.) // Першацвет, 1997, № 4.
- Сьвятлана Калядка «На падмурку знітаваных імпрэсій…»: Нататкі пра кнігу Аксаны Данільчык // Дзеяслоў, 2007, № 5.
- Калядка С. У. Індэтэрмінаваны тып лірычнай гераіні ў паэзіі Аксаны Данільчык і Леры Сом // Беларуская сучасная жаночая паэзія : мастацкія канцэпцыі «жаночага шчасця». ‒ Мінск : Беларуская навука, 2010. ‒ С. 115‒146.
- Карп А. «Ой вы дзевачкі беларускія»: Бліскавіцы: Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / Бібліятэка «Кнігарня пісьменніка» Саюза беларускіх пісьменнікаў. — 2017. — 448 стар. // Літаратурная Беларусь, 2017, 26 мая (№ 5 (129). ‒ С. 2.
- Рублевская Л. Блiскавiцы: Открыты десятки новых имен белорусских поэтесс межвоенного периода // «Беларусь сегодня», 2017, 27 июля.
- Янішчыц Я. Аксамітавы дожджык надзеі // «Бярозка», 1986, № 10. — С. 28.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
- Кандыдаты філялягічных навук
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускія перакладчыкі
- Перакладчыкі з італьянскай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Беларускія літаратуразнаўцы