Максімілян Шубэр
Выгляд
| Максімілян Шубэр | ||
|---|---|---|
| Рост | 191 см[1] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 25 жніўня 2002[1] (23 гады) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Тусан Роўдранэрз | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 163, 2022 Арызона Каётыз | |
| Гульнявая кар’ера | 2021 — цяпер | |
Максімілян Шубэр (па-нямецку: Maksymilian Szuber; нар. 25 жніўня 2002 году) — нямецкі хакеіст, абаронца клюбу «Тусан Роўдранэрз» з Амэрыканскай хакейнай лігі. Мае польскія карані.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Не зважаючы, што гулец нарадзіўся ў польскім Аполе, хакеем пачаў займацца ў Нямеччыне і Аўстрыі. Запачаткаваў кар’еру ў складзе мюнхэнскага «Рэд Була». У 2022 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам Арызона Каётыз, пасьля чаго далучыўся да фарм-клюбу каманды «Тусан Роўдранэрз». У складзе «Каётыз» дэбютаваў 9 красавіка 2024 году ў матчы супраць «Сіетл Кракена»[2].