Уладзімер Шчэрба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Шчэрба
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 красавіка 1986(1986-04-01)[1] (37 гадоў)
Рост 181 см
Вага 78 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ніва Доўбізна
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2010 Дынама Берасьце 79 (0)
2011 Арэнбург 5 (0)
2012 Дняпро Магілёў 8 (0)
2013—2015 Дынама Берасьце 66 (6)
2016—2020 Тарпэда-БелАЗ 98 (4)
2021—2023 Дынама Берасьце 47 (0)
2024—4 Ніва Доўбізна

Уладзімер Шчэрба (нарадзіўся 1 красавіка 1986 году) — беларускі футбаліст, абаронца берасьцейскага «Дынама».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў кар’еру ў Менску, але хутка перабраўся ў берасьцейскае «Дынама», дзе зь цягам часу стаў гульцом асноўнага складу. Сэзон 2011 году правёў у Расеі ў складзе арэнбурскага «Газавіка». Пасьля вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў склад магілёўскага «Дняпра». У лютым 2013 году зноў стаў гульцом берасьцейскага «Дынама». Здолеў замацавацца ў першай камандзе, дзе выступаць на пазыцыі правага абаронцы, але часам дзейнічаў як левы абаронца.

Сэзон 2014 году пачаў у якасьці правага абаронцы. У матчы 3-га тура супраць «Белшыны», які ладзіўся 12 красавіка, на 28-й хвіліне атрымаў чырвоную картку праз сутыкненьня зь Яраславым Багуновым[3]. Выдаленьне і пэнальці выклікалі незадаволенасьць іншых гульцоў. У выніку быў выдалены таксама і Сяргей Кандрацьеў, пасьля чаго берасьцейскі клюб удзевяцёх разгромна саступіў 0:7, а Шчэрба атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю. Далей працягваў гуляць на пазыцыі правага абаронцы, але часам выступаў на левым флянзе і ў паўабароне. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У сэзоне 2015 году пачаў выкарыстоўвацца звычайна ў якасьці флянгавага паўабаронцы. Па заканчэньні сэзону 2015 году пакінуў Берасьце[5].

У студзені 2016 году накіраваўся ў жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і неўзабаве склаў кантракт з гэтым клюбам[6]. У складзе аўтазаводцаў быў асноўным правым абаронцам. У студзені 2017 году падоўжыў пагадненьне з жодзінцамі[7]. У першай палове сэзона 2017 году зрэдку зьяўляўся на полі, пазьней пачаў часьцей гуляць у асноўным складзе. У лістападзе 2017 году падпісаў новы аднагадовы кантракт з «аўтазаводцамі»[8]. У 2018 годзе і першай палове 2019 году звычайна выходзіў у пачатковым складзе каманды. Другую ж палову сэзону 2019 году прапусьціў праз траўмы. У 2020 годзе пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[9].

У студзені 2021 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым склаў працоўнае пагадненьне з клюбам[10]. Пачынаў сэзон 2021 году ў першай адзінаццатцы каманды, але зь ліпеня пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з дынамаўцамі[11]. У сэзоне 2022 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і сяджэньне на лаўцы запасных. У студзені 2023 году падпісаў новы кантракт зь берасьцейцамі[12]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Дынама»[13]. У студзені 2024 году ўзмацніў склад «Нівы» з Доўбізны[14].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дынама»:

«Тарпэда-БелАЗ»:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 19 3
Тарпэда-БелАЗ 2016 Найвышэйшая ліга 26 2
2017 Найвышэйшая ліга 21 1
2018 Найвышэйшая ліга 22 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Vladimir Shcherbo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/vladimir_scherbo/
  3. ^ Футбол. Владимир Щербо: Богунов — мой любимый актер после Джимма Керри (рас.) Архіўная копія ад 2014-04-16 г.
  4. ^ Клопоцкий, Щербо, Нечаев и Соловей продлили контракты с брестским "Динамо" (рас.)
  5. ^ Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо" (рас.)
  6. ^ Антон Голенков и Владимир Щербо пополнили ряды "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  7. ^ Владимир Щербо продлил контракт с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  8. ^ Павловец и Щербо продолжат выступать за жодинское "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  9. ^ Алисейко и Щербо покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  10. ^ Футбол. Защитник Владимир Щербо подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.) Архіўная копія ад 2021-04-29 г.
  11. ^ Брестское "Динамо" продлило контракты с четырьмя футболистами (рас.)
  12. ^ Владимир Щербо продлил контракт с брестским "Динамо" (рас.)
  13. ^ Брестское "Динамо" рассталось со Щербо (рас.)
  14. ^ Владимир Щербо подписал контракт с "Нивой" из Долбизно (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]