Уладзімер Восіпавіч Навіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзімер Восіпавіч Навіцкі
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1939(1939-10-21) (80 гадоў)
станцыя Боркавічы, Дрысенскі раён, Беларуская ССР, СССР
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1966)
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды і прэміі Грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980), мэдаль «За працоўную доблесьць» (1981), прэмія імя акадэміка Валянціна Капцюга (2003)

Уладзімер Навіцкі (1939; цяпер вёска Боркавічы, Дрысенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь) — доктар гістарычных навук (1990), прафэсар (1999).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1966), працаваў кіраўніком лектарскай групы Гарадзенскага абласнога камітэту камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ, дырэктарам Рэспубліканскай камсамольскай школы пры ЦК ЛКСМБ. З 1971 г. знаходзіўся на партыйнай рабоце ў Менскім райкаме КПБ, партыйным камітэце АН БССР. З 1984 г. старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загаднік сэктара, аддзела нацыянальна-культурнага разьвіцьця Беларусі., в. а. намесьніка дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па навуковай рабоце (да 2006). Зь 2010 г. — выкладнік Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі[1].

Навуковая праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар звыш 150 працаў, у тым ліку больш за 20 манаграфіяў па праблемах грамадзка-палітычнага жыцьця ў савецкі час, гісторыі культуры і канфэсіяў у ХIХ—ХХ ст.

Выбраная бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Участие Ленинского комсомола Белоруссии в борьбе за подъём народного образования (1920—июнь 1941 гг.). — Мн., 1979. (разам зь Я. Новікам);
  • Белорусская ССР: курсом перестройки. — Мн., 1989. (разам з І. Марчанкам);
  • Гісторыя культуры Беларусі. — Мн., 1995, 1997 (разам з Л. Лычом);
  • Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР. — Т.4. — Мн., 1995;
  • Нарысы гісторыі Беларусі. ч. 2. — Мн., 1995;
  • Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.). — Менск: Экапэрспэктыва, 1998. — 340 с. — 5000 ас. — ISBN 985-6102-17-0;
  • Очерки истории белорусов в Сибири в IХ—ХХ вв. — Новосибирск, 2001, 2002.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Т. 11. – С. 106.
  • Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У.С. Богаў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 244.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]