Перайсьці да зьместу

Тэры Гіліям

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэры Гіліям
Дата нараджэньня 22 лістапада 1940(1940-11-22)[1][2][3][…] (84 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, комік, мастак-мультыплікатар, кінаактор, актор, тэлеактор, кінапрадусар, мастак коміксаў, рэжысэр, прадусар, пісьменьнік
Сябра ў Монці Пайтан[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000416
Сайт terrygilliamweb.com (анг.)

Тэрэнс Вэнс Гіліям (нарадзіўся 22 лістапада 1940 у Мінэапалісе (ЗША) — кінарэжысэр і ўдзельнік камэдыйнай групы «Монці Пайтан». Цяпер жыве ў Англіі і мае падвойнае амэрыканска-брытанскае грамадзянства.

Тэры Гіліям пачынаў сваю кар’еру як аніматар і кароткамэтражны мультыплікатар. Адна зь першых ягоных прац — фотасэрыя для журналу «Help!» Гарві Курцмана з удзелам Джона Кліза. Па пераезьдзе ў Англію, ён рабіў анімацыі для «Do Not Adjust Your Set», а потым далучыўся да «Лятучага цырку Монці Пайтана» і стаў адзіным не брытанскім удзельнікам. Пазьней Гіліям рабіў анімацыйныя рэклямныя ролікі, а таксама мультыплікацыі на палітычныя ды гістарычныя тэмы.

У кінарэжысуры ў Гіліяма склалася рэпутацыя чалавека, які робіць вельмі дарагія фільмы, пры гэтым зьвязаныя з шматлікімі праблемамі ў іхняй вытворчасьці. Пасьля доўгіх спрэчак зь «Universal Pictures» наконт фільму «Бразылія», наступным фільмам Гіліяма стаў «Прыгоды Барона Мюнхаўзэна», які каштаваў каля 46 міліёнаў даляраў, але атрымаў толькі каля 8 міліёнаў у амэрыканскім пракаце. Пазьней Гіліям спрабаваў зьняць фільм «Чалавек, які забіў Дона Кіхота», зь бюджэтам у 32,1 мільёна даляраў, але ў першы ж тыдзень здымак актор, які граў Дона Кіхота (Жан Рашфор) атрымаў пашкоджаньні і ўсе здымкі былі адмененыя. Праз гэтае была атрыманая страхоўка памерам 15 міліёнаў даляраў.

Зрэжысаваныя фільмы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гіліям і Гары Потэр

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джоан Роўлінг, аўтарка Гары Потэра, зьяўляецца прыхільніцай творчасьці Гіліяма. Менавіта таму яна прапанавала Тэры Гіліяма ў якасьці рэжысэра першай часткі экранізацыі прыгодаў Гары Потэра — «Гары Потэр і філязофскі камень». Але кампанія «Warner Brothers» адмовілася ад паслугаў Гіліяма, і замест яго фільм зьняў Крыс Калямбус.

«Сакрэтны турнір»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 годзе Гіліям зьняў сэрыю тэлевізійных рэклямных ролікаў пад назвай «Сакрэтны турнір». Гэтыя ролікі былі часткай рэклямнай кампаніі фірмы «Nike» да чэмпіянату сьвету па футболе, дзе апавядалася пра сакрэтны турнір «тры-на-тры» паміж сусьветна вядомымі футбалістамі ўнутры вялізнага танкэра. Галоўнай песьняй гэтых ролікаў была «A Little Less Conversation» Элвіса Прэсьлі.

  • Gilliam On Gilliam / Gilliam, Terry and Christie, Ian (Ed.). — Faber & Faber, 1999. — ISBN 0-571-19190-8
  1. ^ Terry Gilliam // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  2. ^ Terry Gilliam // Lambiek Comiclopedia (анг.)Lambiek, 1999.
  3. ^ Terry Gilliam // filmportal.de — 2005.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119011077 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]