Браты Грым (фільм)
«Браты Грым» (па-ангельску: The Brothers Grimm) — амэрыканскі прыгодніцкі фільм рэжысэра Тэры Гіліяма, выдадзены ў 2005 годзе паводле сцэнара Эрэна Кругера. Бюджэт фільму склаў 80 млн даляраў ЗША.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да біяграфіяў рэальных нямецкіх зьбіральнікаў фальклёру й сыстэматызатараў нямецкай мовы братоў Вільгельма й Якаба Грым гэты фільм мае толькі ўскоснае дачыненьне, хоць у ім выкарыстаны матывы многіх запісаных імі вядомых казак.
Дзеяньне фільму адбываецца ў пачатку XIX стагодзьдзя ў заходняй частцы Нямеччыны, акупаванай войскамі напалеонаўскай Францыі. Браты Ўіл (анг. Will, па сутнасьці — Вільгельм) Грым (Мэт Дэйман) і Джэйк (анг. Jake, па сутнасьці — Якаб) Грым (Гіт Лэджэр) — дробныя жулікі, якія зарабляюць на жыцьцё выгнаньнем «паскудзьдзя», пры гэтым ролю «паскудзьдзя» гуляюць іхныя памочнікі. Аднак аднойчы яны трапляюць у рукі да францускага генэрала Дэлятомба (Джонатан Прайс), які прымушае іх заняцца выкрыцьцём куды больш маштабнага ашуканскага «чараўніцтва»: у адной вёсцы хтосьці выкрадае дзяўчынак, абстаўляючы выкраданьні як праявы чараўніцтва. Каб браты ня зьбеглі, ён адпраўляе зь імі свайго падручнага — катавальных справаў майстра Кавальдзі (Пэтэр Стормарэ).
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мэт Дэйман — Ўіл (Вільгельм) Грым
- Гіт Лэджэр — Джэйк (Якаб) Грым
- Ліна Гідзі — Анджэліка
- Пэтэр Стормарэ — Кавальдзі
- Моніка Бэлюччы — каралева
- Джонатан Прайс — генэрал Дэлятомб
- Макензі Крук — Гідлінк
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.movieloci.com/1380-The-Brothers-Grimm
- 1 2 3 http://www.metacritic.com/movie/the-brothers-grimm
- ↑ https://www.filmaffinity.com/en/film219634.html
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- 1 2 3 4 5 6 7 http://www.filmaffinity.com/es/film219634.html
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0355295/?ref_=sr_1
- 1 2 3 http://stopklatka.pl/film/nieustraszeni-bracia-grimm
- ↑ Producer // Jake Myers - IMDb
- 1 2 3 4 5 6 http://www.ofdb.de/film/63870,Brothers-Grimm
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 http://www.imdb.com/title/tt0355295/fullcredits
- 1 2 3 4 http://www.bbfc.co.uk/releases/brothers-grimm-1
- ↑ http://www.kinokalender.com/film5370_brothers-grimm.html
- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Браты Грым (анг.) на сайце Internet Movie Database
- Не хадзіце, дзеткі, зь ведзьмамі гуляць. Наша Ніва.
