Тэйлар Фрыц
| Тэйлар Фрыц | |
| | |
| Краіна | |
|---|---|
| Пражывае ў | |
| Нарадзіўся |
28 кастрычніка 1997 (28 гадоў) |
| Рост | 196 см |
| Вага | 86 кг |
| Пачатак кар’еры | 2015 — цяпер |
| Працоўная рука | праварукасьць[d][1] |
| Прызавыя грошы | 30 257 314 $[2] |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў | 337–213 |
| Тытулаў | 10 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 4 (18 лістапада 2024) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія | чвэрцьфінал (2024) |
| Францыя | 4 раўнд (2024) |
| Ўімбэлдан | паўфінал (2025) |
| ЗША | фінал (2024) |
| Парны разрад | |
| Матчаў | 56–61 |
| Тытулаў | 0 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 104 (26 ліпеня 2021) |
| Турніры Вялікага шлему ў пары | |
| Аўстралія | 2 раўнд (2019) |
| Францыя | 1 раўнд (2018, 2021) |
| Ўімбэлдан | 2 раўнд (2018) |
| ЗША | 2 раўнд (2016, 2017) |
| Тэйлар Фрыц у Вікісховішчы | |
Тэ́йлар Фрыц (па-ангельску: Taylor Fritz; нар. 28 кастрычніка 1997 году) — амэрыканскі тэнісіст.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню дэбютаваў у Туры АТП у 2015 годзе на турніры ў Нотынггэме, дзе ў першым жа раўндзе перамог Паблё Карэньнё Бусту[3]. На пачатку 2016 году прабіўся праз кваліфікацыю на Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, але вылецеў ужо ў першым раўндзе. На турніры ў Мэмфісе трапіў у фінал, а пасьля таго як на турніры ў Акапулька дакрочыў да чвэрцьфіналу, спартовец трапіў у рэйтынг 100 наймацнейшых тэнісістаў сьвету. У канцы лета 2016 году ён ужо быў на 53-м радку рэйтынгу.

Першую палову 2017 году Фрыц змагаўся з траўмамі і ў выніку прапусьціў сэзон на грунтавых кортах, каб засяродзіцца на акрыяўньні[4]. Выбыўшы з топ-100, амэрыканец у студзені 2018 году здолеў дайсьці да фіналаў двух Чэленджэраў. У красавіку спартовец спыніўся на паўфінале чэмпіянату ЗША на грунтавых кортах. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША Фрыц дасягнуў трэцяга раўнду, то бок упершыню ў турнірах Вялікага шлема, перамогшы Мішу Зьверава і Джэйсана Кублера, перш чым саступіў 9-му сеянаму Домініку Тыму ў чатырох сэтах. У канцы сэзону тэнісіст займаў 47-м радок рэйтынгу АТП[5][6].
У 2019 годзе спартовец здабыў перамогу на Чэленджэр турніры ў Ньюпарт-Біч, а пасьля ўпершыню ў сваёй кар’еры стаў пераможцам спаборніцтва Туру АТП, калі здабыў перамогу на Міжнародным турніры ў Істбарне. У другой палове сэзону Фрыц упершыню быў сеяным на Адкрытым чэмпіянаце ЗША[7]. У 2020 годзе амэрыканец браў удзелы у турнірах Вялікага шлема, але далей трэціх раўндаў не заходзіў. 2021 год склаўся падобна, але выхадаў у фіналы турніраў АТП было больш — у выніку чаго спартовец скончыў сэзон на 23-м радку рэйтынгу[8].
Пасеяны пад 20-м нумарам у Індыян-Ўэлзе, Фрыц стаў першым амэрыканцам, які прасунуўся ў фіналу на спаборніцтвах пасьля Джона Ізнэра ў 2012 годзе. У фінале Фрыц перамог гішпанца Рафаэля Надаля. Далей сэзон складваўся ня гэтак удала, пагатоў частку вясны тэнісіст прапусьціў праз пашкоджаньне нагі[9]. Але потым другі раз у кар’еры здабыў перамогу на турніры ў Істбарне. У канцы сэзоне спартовец ня даў рады, каб трапіў на Выніковы турнір АТП, але быў у сьпісе першых запасных гульцоў. Пасьля таго, як Карляс Алькарас праз траўму выбыў з турніру, ягонае месца заняў Фрыц. На заканчэньні сэзону спартовец спыніўся на 9-м радку рэйтынгу. У 2023 годзе амэрыканец быў другім на Адкрытым чэмпіянаце Даласу, але затым перамог на Адкрытым чэмпіянаце Дэлрэй-Біч. На турнірах у Індыян-Ўэлзе і Маямі тэнісіст быў у чвэрцьфіналах. На спаборніцтвах у Монтэ-Карлё ён спыніўся ў паўфінале. На Адкрытым чэмпіянаце Атланты спартовец здабыў свой шосты тытул у кар’еры.

У 2024 годзе Фрыц упершыню дакрочыў да чвэрцьфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Улетку у парным разрадзе поруч з Томі Полам тэнісіст здабыў бронзавыя мэдалі летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году. На Адкрытым чэмпіянаце ЗША Фрыц, выбіўшы цягам турніру Аляксандра Зьверава і Каспэра Руўда, першы раз у кар’еры дакрочыў да фіналу турніру Вялікага шлему, але ў фінальным матчы саступіў італьянцу Яніку Сынэру.
У лістападзе ў выніковым турніры АТП амэрыканец дакрочыў да паўфінал, дзе перамог Аляксандра Зьверава і ўпершыню ў кар’еры трапіў у фінал[10]. У галоўным матчы ён саступіў Яніку Сынэру ў двух сэтах[11]. Не зважаючы на паразу, Фрыц завяршыў сэзон з новым асабістым рэкордам, стаўшы 4-й ракеткай сьвету ў адзіночным разрадзе 18 лістапада 2024 году[12][13]. У час травянога сэзону 2025 году Фрыц узяў два тытулы. Першым зь іх быў адкрыты чэмпіянат Штутгарту, які ён заваяваў пасьля сваёй пятай запар перамогі над гаспадаром корта Зьверавым[14]. Затым ён выйграў чацьверты тытул на міжнародным чэмпіянаце ў Істбарне, перамогшы Джэнсана Бруксьбі ў фінале[15]. На US Open спартовец спыніўся на чвэрцьфінале, дзе прайграў Джокавічу ў чатырох сэтах[16]. А на адкрытым чэмпіянаце Японіі тэнісіт быў другім, саступіўшы ў фінале Алькарасу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Association of Tennis Professionals website
- ↑ Association of Tennis Professionals website
- ↑ «Ferrer, Lopez Lead Nottingham Field». ATP Tour.
- ↑ «Fritz leads way as Americans launch a charge». Wimbledon.
- ↑ «Taylor Fritz, With Paul Annacone On His Team, Knows This Run Can Continue». ATP Tour.
- ↑ «Ranking history of Taylor Fritz». CoreTennis.
- ↑ «Feliciano Lopez eliminates 26th-seeded American Taylor Fritz». US Open.
- ↑ «Taylor Fritz becomes new American No. 1, but the prestige isn't what it used to be». Tennis Majors.
- ↑ «Injury forces Taylor Fritz to withdraw late from Madrid». Tennis World USA.
- ↑ Fritz claws past Zverev in Nitto ATP Finals SF thriller. ATPTour.
- ↑ Sinner conquers Fritz for maiden Nitto ATP Finals crown. ATPTour.
- ↑ Jannik Sinner caps golden year by beating Taylor Fritz to ATP. The Guardian (11.2024).
- ↑ Fritz ends 2024 at career high, Mover of Week. ATPTour (11.2024).
- ↑ Fritz overcomes Zverev to win Stuttgart title. ATPTour.
- ↑ Fritz captures record-extending fourth Eastbourne crown. ATPTour.
- ↑ I had so many chances - Fritz on frustrating Djokovic defeat at 2025 US Open. US Open (09.2025).