Каспэр Руўд
| Каспэр Руўд | |
| | |
| Краіна | |
|---|---|
| Пражывае ў | |
| Нарадзіўся |
22 сьнежня 1998[1] (27 гадоў) |
| Рост | 183 см |
| Вага | 77 кг |
| Пачатак кар’еры | 2015 — цяпер |
| Прызавыя грошы | 28 881 027 $ |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў | 297–156 |
| Тытулаў | 14 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 2 (12 верасьня 2022) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія | 4 раўнд (2021, 2026) |
| Францыя | фінал (2022, 2023) |
| Ўімбэлдан | 2 раўнд (2022, 2023, 2024) |
| ЗША | фінал (2022) |
| Парны разрад | |
| Матчаў | 28–41 |
| Тытулаў | 0 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 133 (12 ліпеня 2021) |
| Турніры Вялікага шлему ў пары | |
| Аўстралія | 2 раўнд (2021) |
| Францыя | 2 раўнд (2019) |
| Ўімбэлдан | чвэрцьфінал (2021) |
| ЗША | 3 раўнд (2019) |
| Каспэр Руўд у Вікісховішчы | |
Ка́спэр Руўд (па-нарвэску: Casper Ruud, нар. 22 сьнежня 1998, Осьлё, Нарвэгія) — нарвэскі тэнісіст, фіналіст адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзінкавым разрадзе 2022 году, былая другая ракетка сьвету.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў на дарослым узроўні ў 2015 годзе.

У 2018 годзе ў веку 17 гадоў на Аўстраліян Оўпэн дайшоў да другога кола, дзе сустракаўся з аргентынцам Дыега Шварцманам. На Ралян Гаросе таксама змог прайсьці толькі бар’ер першага раўнда і ў другім саступіў Альбэрту Рамасу-Віньёлясу. На дэбютным для сябе чэмпіянаце ЗША скончыў свой шлях ужо ў першым раўндзе. Год скончыў на 112 пазыцыі ў рэйтынгу.
На пачатку 2019 году ня змог прабіцца ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасьля турніру Рыю-Оўпэн у Бразыліі, дзе Каспэр дайшоў да паўфіналу, прабіўся ў першую сотню рэйтынгу на 94 пазыцыю. На Ралян Гаросе дабраўся да 3 раўнду, дзе саступіў былому пераможцу турніру Роджэру Фэдэрэру. Ўімбэлдан скончыў на стадыі першага кола, дзе сустракаўся з Джонам Ізнэрам. У 2020 годзе ўзьняўся на 24 радок рэйтынгу АТП.
На Аўстраліян Оўпэн упершыню дабраўся да 4 раўнду, дзе адмовіўся ад працягу матчу з Андрэем Рублёвым пасьля 2 сэтаў. Таксама Рублёву ён саступіў у матчы паўфіналу на турніры Мастэрз-1000 у Монтэ-Карлё. Таксама да паўфіналу дабраўся на Мастэрзе ў Мадрыдзе, дзе яго спыніў Матэо Бэрэтыні. У верасьні Каспэру скарылася першая дзясятка рэйтынгу. У кастрычніку ўзяў тытул на Сан-Дыега Оўпэн. Скончыў год пад нумарам 8.
У 2022 годзе выйшаў у свой першы фінал на турніры Вялікага шлема — на адкрытым чэмпіянаце Францыі ён амаль бяз шанцаў саступіў 13-разоваму чэмпіёну Рафаэлю Надалю 3-6 3-6 0-6. У верасьні 2022 году выйшаў у фінал US Open, дзе саступіў 3-му сеянаму гішпанцу Карлясу Алькарасу. У фінале АТП 2022 году зрабіў крок далей, чым у папярэднім годзе, і прасунуўся ў фінал, перамогшы Андрэя Рублёва[2] і зарганізаваўшы матч зь пяціразовым чэмпіёнам Новакам Джокавічам[3]. У фінале Руўд саступіў сэрбу ў двух сэтах[4], але паводле вынікаў сэзону атрымаў узнагароду найлепшага спартоўца году дзякуючы сваім паводзінам цягам туру[5].

У 2023 годзе здабыў перамогу на турніры ў Эштарылы, перамогшы ў фінале Міяміра Кецманавіча[6]. На адкрытым чэмпіянаце Францыі ў 2023 годзе Руўд перамог Эліяса Імэра, Джуліё Джэп’еры, Чжана Чжычжэня і Нікаляса Жары, другі год запар прасунуўшыся ў чвэрцьфінал. Апасьля ў чатырох сэтах нарвэжац перагуляў датчаніна Гольгера Рунэ[7][8], а потым перамог Аляксандра Зьверава ў двух сэтах. У фінале Руўд зьведаў паразу ад Новака Джокавіча ў двух сэтах[9]. Пасьля былі няўдалыя выступы на Ўімбэлданскім і іншых турнірах. А зьведаўшы паразу ад аргентынца Франсіска Сэрундалё ў другім раўндзе Мастэрз у Парыжы Руўд упершыню з 2021 году пакінуў першую дзясятку.
Першая частка 2024 году рушыла ня надта добра для гульца. Толькі на турніры Мастэрз у Монтэ-Карлё Руўд дакрочыў да фіналу, перамогшы на сваім шляху Губэрта Гуркача і Новака Джокавіча. У фінале нарвэжац саступіў Стэфанасу Цыцыпасу ў двух сэтах, але ў хуткім часе ён рэабілітаваўся на турніры ў Барсэлёне, дзе перамогу ў вырашальным матчы Цыцыпаса. У гэтым жа годзе тэнісіст здабыў перамогу на адкрытым чэмпіянаце Жэнэвы. Гэта быў ягоны 12-ы тытул у кар’еры і 11-ы на грунце[10].
На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы ён стаў першым нарвэскім гульцом, які прабіўся ў чвэрцьфінал, пры гэтым ягоная перамога над Франсіска Сэрундалё стала 250‑й у кар’еры[11][12]. На адкрытым чэмпіянаце Мадрыду 2025 году Руўд прабіўся ў свой трэці фінал Мастэрз-1000, перамогшы 20‑га нумара пасеву Сэрундалё ў двух сэтах, што гарантавала яму вяртаньне ў топ‑10 рэйтынгу 5 траўня 2025 году. У траўні 2026 году нарвэжац згуляў у фінале адкрытага чэмпіянату Італіі, дзе ў двух сэтах саступіў першай ракетцы сьвету Яніку Сынэру[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.teamnor.no/profiler/tennis/casper-ruud/
- ↑ «Casper Ruud Races Past Andrey Rublev in Turin, Sets Djokovic Final Clash». ATP Tour.
- ↑ «Djokovic, Ruud Chase Milestone Title in Turin». ATP Tour.
- ↑ «Novak Djokovic Claims Nitto ATP Finals Crown». ATP Tour.
- ↑ «Casper Ruud Wins Stefan Edberg Sportsmanship Award». ATP Tour.
- ↑ «Casper Ruud Completes Bounceback Week with Estoril Title». ATP Tour.
- ↑ «Ruud Denies Rune's Fightback to Return to Roland Garros SFS». ATP Tour.
- ↑ «Casper Ruud dominates Rune at French Open to continue clay resurgence». The Guardian.
- ↑ «Novak Djokovic wins his 23rd Grand Slam title by beating Casper Ruud in the French Open final». USA Today.
- ↑ «Ruud pulls double duty to win third Geneva title». ATP Tour.
- ↑ Berkok, John (31.07.2024) Casper Ruud records 250th win of career to reach quarterfinals of Olympics for first time. Tennis.com.
- ↑ RUUD Casper. Paris 2024 Olympics. Архіўная копія ад 30.07.2024 г.
- ↑ Sinner rules in Rome, continues historic Masters 1000 run with sixth successive title. ATPTour.