Перайсьці да зьместу

Акапулька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акапулька
гішп. Acapulco
Населены пункт
Герб
Краіна Мэксыка
Штат Герэра
Муніцыпалітэт Акапулька-дэ-Хуарэс
Дата заснаваньня 1520
Геаграфія
Плошча
  • 1880,6 км²
Вышыня НУМ 30 м і 18 м
Часавы пас UTC-6
Каардынаты 16°51′06″ пн. ш. 99°54′35″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова гішпанская мова
Этнахаронімы Acapulqueño і Acapulqueña
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 744
Паштовы індэкс 39300–39937
Сайт acapulco.gob.mx
Акапулька на мапе Мэксыкі
Акапулька
Акапулька
Акапулька

Акапу́лька, поўная назва — Акапулька-дэ-Хуарэс (па-гішпанску: Acapulco de Juarez) — партовы горад і турыстычны цэнтар на ціхаакіянскім узьбярэжжы Мэксыкі, штат Герэра. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага муніцыпалітэту. Разьмешчаны за 300 км на паўднёвы захад ад Мэхіка. Колькасьць насельніцтва, паводле зьвестак перапісу 2010 году, склала 673 479 чалавек.

З ацтэкскай назву гораду можна перакласьці як ácatlчарот ці трысьнёг, poloaзьнішчыць і coмесца, што азначае месца зьнішчанага чароту ці трысьнёгу[2].

У шэрагу з Канкунам, які знаходзіцца на Карыбскім узьбярэжжы, зьяўляецца адным з найдаўнейшых і найбольш вядомых марскіх курортаў краіны. У 1950-я гады праславіўся як улюбёны курорт галівудзкіх кінаславутасьцяў і міліянэраў. У цяперашні час — папулярны сярод мэксыканцаў курорт, вядомы сваім насычаным начным жыцьцём.

Празь дзіўнаватыя формы сваёй бухты, надзвыйчай падручнай для стаянкі суднаў, Акапулька зьяўляецца істотным портам з самага пачатку каляніяльнае гісторыі Мэксыкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]