Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Гервяты)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Троіцкі касьцёл (Гервяты)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Гервяты
Каардынаты 54°41′13″ пн. ш. 26°8′38″ у. д. / 54.68694° пн. ш. 26.14389° у. д. / 54.68694; 26.14389Каардынаты: 54°41′13″ пн. ш. 26°8′38″ у. д. / 54.68694° пн. ш. 26.14389° у. д. / 54.68694; 26.14389
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Аўтар праекту Аляксей Уладзіміравіч Полазаў[d]
Будаваньне 18991903 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт catholic.by/2/home/news/…
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Гервятах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Набярэжная, 10. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гервяцкі касьцёл — найвышэйшы касьцёл у Беларусі, яго агульная вышыня складае 61 мэтар.

Праект касьцёла. А. Полазаў, 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы драўляны касьцёл у Гервятах фундаваў у 1526 годзе біскуп Ян з княжатаў літоўскіх.

У 1736 годзе біскуп Т. Зяновіч адбудаваў касьцёл па пажары.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гервяты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.

У 1899—1903 гадох на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл.

За савецкім часам касьцёл не зачыняўся. У 2003 годзе новы ксёндз Леанід Нясьцюк зладзіў вонкавую перабудову касьцёла. У 2010 годзе правялі ўнутраную перабудову, падчас якой па слоем тынкоўкі справа ад алтара знайшлі фрэску[1].

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з трансэптам у заходняй частцы, накрытая 2-схільным крыжовым дахам з чырвонай дахоўкі, сяродкрыжжа якога завяршаецца мэталічнай вежай, а грэбень — керамічнымі трылісьнікамі. З усходу да галоўнага нэфу далучаецца высокая 2-ярусная вежа-званіца, завершаная шпілем, яе бакавыя грані ў чацьверыковым ніжнім ярусе аздабляюцца аркатурай і нішамі, верхні васьмерыковы ярус з чатырох бакоў атачаецца дэкаратыўнымі [пілён]]амі, астатнія падзяляюцца высокімі стральчатымі здвоенымі вокнамі. Сярэдні павышаны нэф зь нізкімі стральчатымі вокнамі ўмацоўваецца вонкавымі 4-прыступкавымі, завершанымі шпілямі-пінаклямі контрфорсамі з аркбутанамі, якія ствараюць актыўны рытм бакавых фасадаў. Паміж кожнай парай контрфорсаў на сьценах бакавых нэфаў разьмяшчаюцца па два высокія здвоеныя стральчатыя акны з дэкаратыўнымі «ружамі» ў завяршэньні. Бакавыя фасады аздабляюцца аркатурназубчастым пасам, антаблемэнт мае фрыз з стылізаваным арнамэнтам у выглядзе 3-прыступкавых зубцоў і карніз. Ідэнтычны разьвязак у алтарнага фасаду і тарцоў трансэпта, якія маюць 4-ярусную кампазыцыю з вылучэньнем павышанай цэнтральнай часткі, завершанай гатычным атыкам з трыма вежачкамі, з бакоў — два контрфорсы з аркбутанамі, якія злучаюць атык з контрфорсамі. Галоўны уваход афармляе пэрспэктыўны партал, завершаны вімпэргам і «ружай».

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі нэрвюрнымі скляпеньнямі на стральчатых падпружных арках. Калёны маюць складаны прафіль і нагадваюць гурты калёнаў старажытных гатычных катэдраў. На гатычнай стральчатай аркатуры месьціцца галерэя 2-ярусных хораў з парапэтам і арганам. Вылучаецца галоўны 3-ярусны драўляны алтар, у якім захаваліся фрагмэнты каляровых вітражоў. У інтэр’еры знаходзіўся абраз апошняй чвэрці XVII ст. «Унебаўзяцьце Марыі (Асунта)»[2].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Уладзіслаў Кулецкі, Ніна Шчарбачэвіч, Алена Даўжанок. Маленькая Швайцарыя ў Гервятах // Зьвязда : газэта. — 21 сакавіка 2014. — № 52 (27662). — С. 5, 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 91.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000680